Антс Лайкмаа
Антс Лайкмаа | |
---|---|
эст.: Ants Laikmaa | |
Імя пры нараджэнні | Ants Laikmaa |
Дата нараджэння | 5 мая 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1942[1] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Эстонія |
Дзеці | Anu Kilpiö[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Woldemar Tank[d] і Priidu Aavik[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антс Ла́йкмаа (эст.: Ants Laikmaa, да 1935 года Ханс Ла́йпман (эст.: Hans Laipman); 5 мая 1866, Вігала, Эстонія — 19 лістапада 1942, Таэбла, Эстонія) — эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 мая 1866 года на ферме Пайба (Paiba) пасёлка Арастэ (Araste) у воласці Вігала Ляэнемааскага павета ў сялянскай сям'і. Жаданне маляваць падштурхнула юнака да пераезду ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уладкаваўся на працу ў музей Акадэміі мастацтваў .
У 1891 годзе без сродкаў да існавання пешшу з Рыгі дабраўся да Дзюсельдорфа, дзе пры падтрымцы дабрачынцаў вучыўся ў 1891—1997 гадах, з перапынкамі ў 1891—1893 і 1896—1897 гг., у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў[2]. Працаваў 1897—1899 гадах у Дзюсельдорфе.
Пасля вяртання ў Эстонію, адкрыў у Таліне курсы малявання, ператвораныя пазней у мастацкую студыю, якая працавала ў 1903—1907 і ў 1913—1932 гадах. Сярод яе навучэнцаў многія эстонскія майстры, такія як А. Уўрытс, О. Каліс, Э. Брынкман, І. Выэрахансу, П. Аавік, Э. Роас і інш. У 1907 годзе ім было арганізавана першае эстонскае мастацкае таварыства.
У 1907—1909 гадах працаваў у Фінляндыі, у 1909—1913 гадах Італіі і Паўночнай Афрыцы.
У доме Лайкмаа ў Таэбле створаны яго мемарыяльны музей .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М. Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Зімовы пейзаж». 1938
-
Vana talu
-
Capri maastik
-
Vaade Caprilt
-
Аўтапартрэт
-
«Стары Айтсам»
-
Selma
Зноскі
- ↑ а б Ants Laikmaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Творчасць Антса Лайкмаа Архівавана 28 лістапада 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антс Лайкмаа
- Афіцыйны сайт дому-музея Антса Лайкмаа (англ.) (эст.)
- Старонкі з выявамі, у памерах якіх пададзены лішні px
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Рапламаа
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Эстоніі
- Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Эстоніі
- Мастакі-партрэтысты Эстоніі
- Мастакі-пейзажысты Эстоніі
- Мастакі XX стагоддзя