Антуан Мармантэль
Антуан-Франсуа Мармантэль (фр.: Antoine-François Marmontel; 1816, Клермон-Феран — 16 студзеня 1898, Парыж) — французскі кампазітар, прафесар, выкладчык Парыжскай кансерваторыі па фартэпіяна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мармантэль нарадзіўся 16 ліпеня 1816 года ў горадзе Клермон-Феран. З 1827 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна ў П’ера Цымермана, кампазіцыі ў Фраманталя Галеві і Ж. Ф. Лесюёра, гармоніі ў Віктора Дурлена. Дзякуючы сваім здольнасцям Антуан Мармантэль атрымаў першыя прэміі па сальфеджыа і фартэпіяна і ў 1838 годзе стаў асістэнтам прафесара кансерваторыі па сальфеджыа, а з 1848 года дапамагаў прафесару Цымерману.
Мармантэль — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў французскай школы фартэпіяннай педагогікі другой паловы XIX стагоддзя. У 1848—1887 гадах быў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Сярод яго вучняў, у прыватнасці, кампазітары Жорж Бізэ, Клод Дэбюсі, Эміль Вальдтэйфель, піяністы Луі Дзьемер, Маргерыт Лонг, Франсіс Плантэ, а таксама Шарль Борд, Антон Сімон і многія іншыя.
Памёр 16 студзеня 1898 года ў Парыжы.
Зноскі
- 1 2 3 4 birth certificate
- ↑ Antoine François Marmontel // birth certificate
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116785063 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Г. Риман Альбенис // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 23–24.
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1816 годзе
- Нарадзіліся ў Клермон-Феране
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 1898 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Францыі XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі Францыі
