Антуан Перэна дэ Гранвела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антуан Перэна дэ Гранвела
Anthonis Mor 006.png
Партрэт пэндзля Антоніса Мора
 
Адукацыя: Падуанскі ўніверсітэт
Дзейнасць: калекцыянер мастацтва, дыпламат, ксёндз
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 20 жніўня 1517[1]
Безансон[2]
Смерць: 21 верасня 1586(1586-09-21)[1] (69 гадоў)
Мадрыд, Іспанія[2]
Пахаванне: Besançon Cathedral[d]

Антуан Перэна дэ Гранвель ці Гранвела (фр.: Antoine Perrenot de Granvelle, ісп.: Antonio de Granvela; 20 жніўня 1517 — 21 верасня 1586) — першы міністр і бліжэйшы саветнік іспанскага караля Філіпа II.

Гранвель належаў да вышэйшай бургундскай арыстакратыі. Паколькі пасля смерці Карла Смелага бургундскія ўладанні адышлі да Габсбургаў, яго бацька верна служыў імператару Карлу V і скончыў жыццё адным з самых давераных яго саветнікаў. Яго палац належыць да ліку славутасцейў Безансона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гранвель-малодшы нарадзіўся ў Безансоне, навучаўся ў Падуі і Лёвене, прыняў духоўны сан. У 1540 годзе быў пасвечаны ў сан біскупа Араскага, у 1560 годзе — архібіскупа Мехеленскага з тытулам кардынала. У прамежку паміж гэтымі падзеямі Гранвель прыняў удзел у Трыдэнцкім саборы, падрыхтаваў Пасаўскі дагавор і Ката-Камбрэзійскі мір, а таксама дамовіўся пра шлюб Філіпа II і Марыі Цюдар.

Уражаны дыпламатычнымі поспехамі Гранвеля, Філіп II накіраваў яго ў 1560 годзе ў Нідэрланды ў якасці галоўнага саветніка сваёй цёткі Маргарыты Аўстрыйскай. Адчуваючы, што з-за распаўсюджання Рэфармацыі сітуацыя ў краіне абвастралася, Гранвель лічыў неабходным «закручванне гаек» і прыняцце энергічных мер па процідзеянні «ерэтычнай заразе». У дзяржаўным савеце Нідэрландаў яму склалася апазіцыя ў асобах графаў Эгманта і Горна, а таксама прынца Вільгельма Аранскага, якія пераканалі караля перавесці яго ў Італію.

Філіп II заўсёды шкадаваў пра гэта рашэнне, лічачы што захаванне Гранвеля ў Нідэрландах прадухіліла б паўстанне правінцый. У Італіі кардынал займаўся перамовамі аб стварэнні «свяшчэннай лігі» супраць турак, якія ўвянчаліся перамогай пры Лепанта. У 1571—1575 гадах ён займаў пасаду віцэ-караля Неапаля, у 1575—1579 гадах кіраваў Італьянскім саветам. Падчас свайго знаходжання ў Рыме ён павыкупляў велізарную колькасць карцін Тыцыяна і медальёнаў Леоні, апекаваўся над Джамбалоньяй і даў месца сакратара ў сваім палацы гуманісту Юсту Ліпсію.

У апошнія гады жыцця цяжка хворы Гранвіль выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара ў Мадрыдзе. Ён прадставіў каралеўскаму двару фламандца Антоніса Мора і прывёз у Мадрыд калекцыю прац Брэйгеля, якога высока шанаваў. Яго апошняй дыпламатычнай перамогай стала дынастычная унія іспанскай і партугальскай карон.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q20666306"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837"></a>
<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>