Антыб
| Горад | |||||
| Антыб | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Antibes | |||||
|
|||||
| 43°34′48″ пн. ш. 7°07′23″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Рэгіён | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг | ||||
| Дэпартамент | Прыморскія Альпы | ||||
| Кіраўнік | Jean Leonetti[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 0 м[2], 163 м[2] і 43 м[3] | ||||
| Водныя аб’екты | Brague[d] і Міжземнае мора | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 06160[5] і 06600[5] | ||||
| Аўтамабільны код | 06 | ||||
| antibes-juanlespins.com (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Антыб (фр.: Antibes, акс.: Antíbol) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамент Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Размешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Канамі і Ніцай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасцідзясятыя гады XX стагоддзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вабан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб (фр.: Cap d'Antibes) і мястэчкам Жуан-ле-Пен (фр.: Juan-les-Pins) складае адзіную адміністрацыйную адзінку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VI стагоддзі да нашай эры грэчаскія мараплаўцы выявілі ўтульную бухту і заснавалі на яе берагах горад Антыполіс (горад, размешчаны наадварот). Мелася на ўвазе — наадварот, праз бухту, ад Нікеі (Ніцы). Антыполіс быў заснаваны як калонія Масаліі (цяперашні Марсель). У часы Рымскай імперыі горад з’яўляўся важным пунктам на шляху з Рыма ў Галію. Ён доўгі час быў адзіным умацаваным горадам на ўзбярэжжы ад Марселя да Італіі.
У II стагоддзі ў горадзе была заснаваная біскупская кафедра і ён стаў называцца Антыгуль, а з часам — Антыб. У Сярэдневякоўе горад належаў Савоі, а з 1481 года — Францыі.
Эканоміка і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У Антыбе швартуюцца самыя выкшталцоныя яхты з тых, што падыходзяць да Лазурнага Берага. Уладальнікі іх не схільныя афішаваць сябе і сваю ўласнасць.
У Антыбе існуе парфумерная вытворчасць. У горадзе захаваліся рэшткі рыбаперапрацоўчай прамысловасці, але яна значна скарацілася. У горадзе ёсць чыгуначны вакзал.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Répertoire national des élus du 2 décembre 2020 — 2020.
- 1 2 база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыб