Антывакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рух Антывакс (англ.: Antivaxx, ад англ.: Anti vaccination, літаральна Супраць вакцынацыі) — гэта тэорыя змовы і глабальны рух, прыхільнікі якога адмаўляюцца ад вакцынацыі. У 2019 годзе СААЗ ідэнтыфікавала антывакс як адную з найвялікшых пагрозаў грамадскаму здароўю.

Прыхільнікаў гэтай тэорыі змовы завуць антываксерамі.

Практыкі, якіх, прытрымліваюцца антываксеры, уключаюць просты адказ ад вакцынавання, адказ ад вакцынавання дзяцей, затрымка вакцынавання, атрымоўванне вакцыны, але адмова ад яе ужывання, а таксама адказ ад адных вакцын, а не ад іншых.

У 2020 годзе, падчас COVID-19, антываксеры так жа сама скрыжавалі свае памкненні з прыхільнікамі тэорый змоў супраць «чыпіравання» і супраць 5G. Гэтым чынам яны таксама далучыліся да акцый разбурэння і спальвання 5G-вышак па ўсёй планеце.

Антывакс з’яўляецца псеўданавуковым і анты-навуковым рухам і быў неаднаразова абвергнуты навуковымі і медыцынскімі коламі.