Перайсці да зместу

Антыкіфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыкіфера
грэч. Αντικύθηρα
Бухта на поўначы Антыкіферы
Бухта на поўначы Антыкіферы
Характарыстыкі
Плошча20,43 км²
Насельніцтва39 чал.
Шчыльнасць насельніцтва1,91 чал./км²
Размяшчэнне
35°51′59,80″ пн. ш. 23°18′14,70″ у. д.HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
Антыкіфера (Грэцыя)
Антыкіфера
Антыкіфера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антыкі́фера (грэч. Αντικύθηρα), у мінулым таксама вядомы як Эгіла (грэч. Αίγιλα, лац.: Aegila) і Чэрыгота італ.: Cerigotto) — грэчаскі востраў на паўднёвым захадзе Эгейскага мора. Плошча (разам з суседнімі астраўкамі і скаламі) — 20,436 км². Насельніцтва (2021 г.) — 39 чалавек.

Антыкіфера месціцца за 29,5 км на паўночны захад ад вострава Крыт, 60 км на поўдзень ад паўднёва-ўсходняга берага Пелапанеса, 31,75 км на паўднёвы захад ад вострава Кіфера. Уваходзіць у склад Кіферскага дыма.

Утворана ў выніку субдукцыі літасферных пліт каля 5 млн гадоў таму. Паверхня пагорыстая, складзеная пераважна вапнякамі і сланцамі. Берагі спадзістыя, вылучаюцца некалькі галечных і пясчаных пляжаў. На востраве сезонна спыняюцца пералётныя птушкі, вядзецца арніталагічнае назіранне за імі. Маецца статак дзікіх коз.

Найбуйнейшы населены пункт і адзіны порт Патамос знаходзіцца ў аднайменнай бухце на поўначы Антыкіферы.

У 1 тысячагоддзі да н. э. Антыкіфера была населена дарыйцамі. Востраў быў цэнтрам культу Апалона. На поўначы Антыкіферы ўзнік умацаваны горад-порт Эгіла, у якім у другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. жыло да 800 чалавек. Эгіла моцна пацярпела падчас паходаў родасцаў у IVIII стст. да н. э., але адрадзілася як цэнтр пірацтва. У I ст. да н. э. з утаймаваннем піратаў Пампеям Вялікім горад прыйшоў у заняпад.

У IVV ст. новае буйное паселішча было заснавана візантыйцамі на паўднёвым захадзе ад Эгіны. У высокім сярэднявеччы востраў трапіў у склад Венецыянскай рэспублікі. У 1797 г. фармальна быў далучаны да французскіх валоданняў на Керкіры. У 18151863 гг. знаходзіўся пад брытанскім пратэктаратам. У 1864 г. перададзены ў склад Грэцыі.

У 1900 г. каля Антыкіферы былі адкрыты рэшткі старажытнага карабля рымскіх часоў з багатым скарбам. Сярод знойдзеных артэфактаў асабліва вылучаюцца знакамітыя Антыкітэрскі механізм і Эфеб з Антыкітэры. Пошукі старажытнасей вядуцца і ў нашы дні.

Найбуйнейшае паселішча і порт Патамос злучаны паромамі з портамі на Кіферы, Крыце і Пелапанесе. Гэта адзінае месца, дзе маюцца гасцініца, крамы і ўстановы грамадскага харчавання. Нягледзячы на захады мясцовых уладаў, насельніцтва Антыкіферы стала скарачаецца. Тым не меней, улетку сюды прыязджаюць турысты. Іх вабяць адпачынак на моры, рэшткі антычных умацаванняў і порта Эгілы, сярэднявечныя скальныя магільні, старыя вадзяны і ветраныя млыны, маяк на поўдні вострава, а таксама 7 праваслаўных цэркваў. 8 жніўня астравіцяне шырока адзначаюць свята Святога Мірона.