Антыліван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антыліван
Satellite image of Lebanon in March 2002.jpg
Краіны
Даўжынякаля 100 км
Найвышэйшая вяршыняЭш-Шэйх 
Вышэйшы пункт2814 м 
Антыліван (Сірыя)
Антыліван
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Антыліван[1] — горны хрыбет у Сірыі і Ліване, на ўсход ад хрыбта Ліван. Даўжыня каля 100 км. Вышыня да 2814 м (гара Эш-Шэйх, масіў Хермон).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой платопадобны масіў, крута абрываецца на захад да ўпадзіны Бекаа і паніжальнага прыступкамі на ўсход. Расліннасць пераважна паўпустынная; на заходніх схілах і ў далінах — месцамі лясы з вечназялёных дубоў. Антыліван перасякаюць аўтамабільная дарога і чыгунка Дамаск — Бейрут.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.