Антымакасар
Антымакасар — тканевая або папяровая сурвэтка рознай велічыні і формы (часцей прамавугольнай)[1], якая кладзецца на спінкі і падлакотнікі мяккіх канап і крэслаў, каб прадухіліць забруджванне абіўкі мэблі[2]. Назва паходзіць ад макасаравага алею , якім мужчыны ў віктарыянскай Англіі ўкладвалі прычоскі. Ён быў настолькі тлустым, што для абароны мэблі ад яго на яе апраналі спецыяльную матэрыю — антымакасар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя ў Англію імпартаваўся алей з вострава Сулавесі (зараз Інданезія). Галоўны горад вострава называецца Макасар, і па яго назве алей стаў называцца макасарскім. Сам ён здабываўся з пладоў дрэва Schleichera oleosa. У Англіі яго араматызавалі і прадавалі як карысную мазь для валасоў , а таксама рэкламавалі як сродак ад аблысення.
Алей стаў папулярным у мужчын, якія сталі змазваць ім валасы для фіксацыі прычоскі (у далейшым з гэтага алею атрымалі брыялін ). Па меры распаўсюджвання моды на гэтую мазь гаспадыні дамоў сталі накрываць спінкі мяккай мэблі, якіх краналіся галовы, кавалкамі недарагіх тканін, якія лёгка мыюцца. Спачатку мэта была адна — зберагчы дарагую абіўку ад нязмыўных плям алею, але неўзабаве вязаныя і самаручна вышытыя часам з шоўку або воўны накідкі сталі таксама своеасаблівым упрыгажэннем, гонарам рукадзельніц. Прыкладна з 1850 года такія накідкі сталі называць антымакасарамі. А з 1865 года імі сталі накрываць і спінкі крэслаў у тэатрах.
Антымакасары звычайна выкарыстоўваюць на падгалоўніках сядзенняў самалётаў, цягнікоў і аўтобусаў.
Зноскі
- ↑ Н. И. Епишкин. Исторический словарь галлицизмов русского языка. — М.: «ЭТС», 2010.
- ↑ John Fleming, Hugh Honour. The Penguin Dictionary of Decorative Arts. — London: «Viking», 1977. — P. 26. — 930 p. — ISBN 0713909412.