Антыпрагібіцыянізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антыпрагібіцыянізм  (лац. «anti» + prohibition, «супраць» + «забарона») — адмаўленне мэтазгоднасці забарон, якія існуюць у заканадаўстве, рэлігіі ці грамадскай маралі. Антыпрагібіцыянісцкая рыторыка ўласцівая большасці леварадыкальных рухаў (анархісты, хіпі), шматлікім рэлігійным рэфарматарам і сектантам (хрысціяне у адносінах да іўдзейскім запаведзяў, суфіі ў адносінах да ісламу, тантрысты ў адносінах да індуізму), філосафам і пісьменнікам маладзёжнага кірунку.

У Еўропе дзейнасць антыпрагібіцыяністаў стала важным фактарам грамадскага развіцця пачынаючы з позняга Сярэднявечча. За апошнія 400 гадоў еўрапейская цывілізацыя перагледзела і адкінула шматлікія забароны, якія раней здаваліся непарушнымі (у прыватнасці, забарона перакладаць Біблію на жывыя мовы, забарона на ўскрыццё мёртвых целаў, на вышэйшую адукацыю для жанчын, на засцярогу ад цяжарнасці, нерэпрадуктыўныя формы сексу, гомасексуальнасць і г.д.). Мабыць, на сённяшні дзень не засталося ніводнага забараняльнага закона, які не падвергся б антыпрагібіцыянісцкаму аналізу: нават запаведзь «Не забі» мае шматлікія выключэнні, калі гаворка ідзе пра знішчэнне жывой сілы праціўніка падчас ваенных дзеянняў, пра міратворчыя аперацыі, знішчэнне тэрарыстаў, пакаранні смерцю, эўтаназіі, неабходную самаабарону ці абарону іншых людзей і прыватнай уласнасці (пры выкарыстанні легальнай грамадзянскай зброі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]