Антыпірэн
Антыпірэн (ад грэч.: anti- — прыстаўка, якая азначае супрацьдзеянне, і грэч.: руr — агонь) — кампанент, дадаваны ў матэрыялы арганічнага паходжання з мэтай забеспячэння супрацьпажарнай абароны.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Антыпірэны запавольваюць узгаранне і гарэнне ў сувязі з тым, што ўтрымліваюць запавольнікі гарэння (фасфаты амонію, бору, хларыд амонію), сінергісты (рэчывы, якія ўзмацняюць дзеянне асноўнага запавольніка) і стабілізатары, якія абмяжоўваюць расход запавольніка.
Спосаб ўвядзення антыпірэнаў залежыць ад тыпу матэрыялу, які абараняецца. Так, драўніну прапітваюць растворам антыпірэну або наносяць на яе паверхню фарбу, якая змяшчае антыпірэн. У сінтэтычныя палімеры антыпірэны могуць быць уведзеныя на стадыі іх атрымання, пры наступнай перапрацоўцы або ў гатовы выраб.
Антыпірэн часцей за ўсё сустракаецца ў продажы ў выглядзе воднага раствора або парашка.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |