Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата
Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.
Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства[1].
Аб'екты, якія зведалі антырэстаўрацыю[правіць | правіць зыходнік]
Храм | Населены
пункт |
Дата
стварэння |
Статус[2] | Апісанне змяненняў | Дата
перабудовы |
Ілюстрацыя | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
да | пасля | ||||||
Свята-Міхайлаўская царква | Слуцк | другая палова XVIII
стагоддзя |
2 | Пакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорам | да 2012[3] | ||
Спаса-Увазнясенская царква | Капыль | другая палова
XIX стагоддзя |
3 | Галоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха. | да 2012[3] | ![]() |
|
Спаса-Праабражэнская царква | Чашнікі | 1843—1845 | — | Надбудавана і перабудавана званіца | да 2010[3] | ![]() | |
Свята-Троіцкая царква | Зэльва | 1815 | — | Пакрыццё даха заменена на металачарапіцу, перабудавана вежа-званіца | да 2011[3] | ![]() |
![]() |
Свята-Пакроўская царква (былы касцёл) | Малыя Шчытнікі | 1742 | 2 | На барочны франтон пастаўлены тры купалы-цыбуліны на барабанах, сцены перафарбаваны ў нехарактэрны для помніка блакітны колер | паміж 2009 і 2011[3] | ![]() |
![]() |
Свята-Дабравешчанская царква | Малыя Ляды | 1794 | 2 | Купал заменены на іншы з пазалочанымі пакрыццём і цыбулінай | да 2010[3] | ![]() |
|
Свята-Георгіеўская царква | Валавель | 1766 | 2 | Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[4] | 2010 | ![]() |
|
Царква і званіца цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схаваліся вокны на вежах | ![]() | ||||||
Свята-Троіцкая царква | Бездзеж | 1784 | 2 | Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стылі | да 2009[3] | ||
Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формы | да 2013 | ![]() | |||||
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | Опаль | другая палова
XVIII стагоддзя |
2 | Зменена форма купала, сцены абшыты сайдынгам | да 2009[3] | ![]() |
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | Пацавічы | 1867 | — | Купалы заменены на пазалочаныя цыбуліны | паміж 2004 і 2009[3] | ![]() | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (былы касцёл) | Сёмкаў Гарадок | 1791—1799 | — | Цалкам знішчаны барочны франтон, замест якога ўзведзены новы трохвугольны; пастаўлены шасцігранны барабан з пазалочаным купалам: дэталі дэкору затынкаваны | да 2008 | ![]() |
![]() |
Царква Іаана Багаслова | Дамашаны | 1772 | — | З боку галоўнага фасада замест старога прытвора зроблена прыбудова, пастаўлены купалы-цыбуліны | паміж 1980-мі і 2011 | ||
Свята-Петрапаўлаўская царква | Трабы | 1784 | — | Галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты | 2010-2011[3] | ||
Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную | 2011 | ![]() | |||||
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | Войская | 1751-1775 | 2 | Галоўкі з каванымі крыжамі на гранёнай вежачцы царквы і на браме-званіцы заменены на цыбуліны ў зорачку | паміж 2006 і 2012[3] | ![]() | |
Свята-Пакроўская царква | Дзяржынск | — | Галоўкі заменены на новыя цыбуліны. Цэнтральны аб'ём абшыты сайдынгам, пакрыццё заменена на металачарапіцу, зніклі слыхавыя вокны. На званіцы пастаўлена цыбуліна | 2004-2012[3] | |||
Свята-Троіцкая царква | Слонім | XVII-XVIII
стагоддзі |
2 | У інтэр'еры знішчана частка барочнай ляпніны | 2013[3] | ||
Новы купал складанай цыбулепадобнай формы цёмна-зялёнага колеру, які быў пастаўлены ў 2012 годзе і абгрунтаваны фотаздымкамі пачатку ХХ ст., быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну[5] | 2015 | ![]() |
|||||
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | Гошчава | 1838 | 3 | Помнік драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў[6][7] | 2009 | ![]() |
![]() |
Свята-Ільінская царква | Велямічы | 1881 | 2 | 2009 | |||
Свята-Уваскрасенская царква (былы касцёл) | Клецк | 1683 | 2 | На вежах пабудаваныя новыя чатырохгранныя шатровыя завяршэнні з пазалочанымі цыбулінамі, выгляд якіх істотна адрозніваецца ад гістарычных[7] | 2010 | ![]() |
|
Мікольскі манастыр | Магілёў | XVII-XVIII
стагоддзi |
2 | На уязной браме пастаўлена пазалочая цыбуліна | паміж 2005 і2010[3] | ||
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | Мсціслаў | — | Два купалы заменены на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія знішчаны | паміж 2007 і 2011 | ![]() |
||
Спаса-Праабражэнская царква | Мсціслаў | другая палова
ХІХ стагоддзя |
3 | На вежы-званіцы пастаўлена залатая цыбуліна | 2011 | ||
Царква Святога Аляксандра Неўскага | Мсціслаў | ![]() |
|||||
Успенскі сабор | Жыровіцы | XVII-XIX
стагоддзі |
З іканастаса, збудаванага каля 1730 года, былі зняты херувімы і іншыя барочныя дэкаратыўныя элементы (ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўная ваза, якая завяршала іканастас заменена на васьміканцовы крыж[3]. У 2009 годзе сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[8]. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, які выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі інакіняй Анфісай. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы, якія таксама былі зняты з іканастаса, невядомы[9]. | 2005-2013[3] | ![]() | ||
Сабор Аляксандра Неўскага | Кобрын | 1864-1868 | 2 | Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя | 2013[3] | ![]() |
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак | Гродна | 1720—1756 | 2 | Керамічная чарапіца на будынку кляштара заменена на металачарапіцу[3] | 2013[3] | ![]() |
|
Свята-Троіцкая царква (былы касцёл) | Астроўна | XVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 1863—1864 | 3 | Пры перабудове ў царкву знішчана частка мура — франтон і частка вежы | 2013[3] | ![]() |
|
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | Вішнявец | 1742 | 2 | Старыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разліку заменены на пазалочаныя. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка[7]. | 2014[3] | ![]() |
|
Спаса-Праабражэнская царква | Шумакі | 1609 | 2 | Зменена форма галоўкі, перабудаваны (?) франтон | паміж 1970-мі і 2002[3] | ![]() | |
Царква Параскевы Пятніцы | Чарнаўчыцы | 1733 | 2 | Перабудавана званіца.
Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[4], зменены дэкор экстэр'ера, у прыватнасці акон |
паміж 1980-мі і 2006[3] | ![]() |
Зноскі
- ↑ В. Г. Арабей. ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАШЭННІ СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 1991—2013 ГАДОЎ) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц Антырэстаўрацыя: Маскоўскі патрыярхат
- ↑ а б Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ
- ↑ На праваслаўным саборы ў Слоніме купал у беларускім стылі замянілі на залатую цыбуліну
- ↑ Сямён Печанко: «Шок у Івацэвіцкім раёне» \\ «Наша Ніва», 28.07.2009
- ↑ а б в Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Беларускі іканастас. Іканапіс і драўляная пластыка канца XVII — пачатку XIX стагоддзя са збору музея і Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі(недаступная спасылка)
- ↑ РПЦ гаспадарыць у Жыровічах Архівавана 2 красавіка 2017.