Антысемітызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Антысеміт)

Антысемітызм — адна з формаў нацыянальнай нецярпімасці, якая выяўляецца ў варожым стаўленні да яўрэяў як этнічнай ці рэлігійнай групы, часта заснаваны на забабонах. Антысемітызм з'яўляецца адной з разнавіднасцяў ксенафобіі. Паняцце азначае варожасць да яўрэяў або іўдзеяў, а не да ўсіх народаў семіцкай моўнай групы[1]..

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што слова «антысемітызм» ўвёў у абарот нямецкі публіцыст Вільгельм Мар у 1879 годзе, які назваў групу сваіх прыхільнікаў «антысеміцкай лігай»[2]. Нямецкі гісторык Міхаэль Уладзіка піша, што ўпершыню паняцце з'явілася ў энцыклапедыі «Rotteck-Welckeschen Staatslexikon» ў 1865 годзе і пасля было памылкова прыпісана Мару[3].

Але сама з'ява вядома яшчэ у старажытнасці. На думку шэрагу даследчыкаў[4], антысемітызм паўстаў і развіўся ў свеце антычнага паганства.

Антысемітызм ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

Сталінскі антысемітызм не быў ані этнічным, ані расісцкім, ані выкліканы рэлігійнай антыпатыяй, як у царскай Расіі. Антысемітызм ператварыўся у частку афіцыйнай палітыкі, калі стала зразумела, што Ізраіль займае прынцыповую праамерыканскую пазіцыю. Такім чынам сталінскі антысемітызм быў цалкам «палітычным», хоць гэта можа быць толькі прыпушэннем[5]. Святлана Алілуева тлумачыць чысткі старых партыйных функцыянераў «антысемітызмам… які ўзрос у самой партыі»[6].

Падчас Другой сусветнай вайны кіраўніцтва СССР неахвотна прызнавала халакост на акупаванай тэрыторыі. Сам І. Сталін згадаў пра генацыд еўрапейскіх яўрэяў толькі аднойчы — у прамове 7 лістапада 1941 г. Савецкае кіраўніцтва сцвярджала на афіцыйным узроўні, што на акупаваных тэрыторыях нямецкія акупацыйныя ўлады ставяцца да яўрэяў як да ўсіх іншых народаў. Толькі ў снежні 1942 г., пасля ціску з боку сусветнага яўрэйскага грамадства, кіраўніцтва СССР выдала дэкларацыю «Выкананне плана па вынішчэнні яўрэйскага насельніцтва Еўропы гітлераўскім рэжымам»[7].

Антысеміты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Крапивенский С. Э.. Антисемитизм как феномен мировой культуры (8 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 26 мая 2010.
  2. Артыкул «Антисемитизм» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  3. Michael Wladika: Hitlers Vätergeneration: Die Ursprünge des Nationalsozialismus in der k.u.k. Monarchie. Böhlau, Wien 2005, ISBN 3205773373, S. 60
  4. Напрыклад, Louis H. Feldman. AntiSemitism in the Ancient World, 1997
  5. Medvedev, R., Medvedev Z. The unknown Stalin: his life, death and legacy / Roy Medvedev and Zhores Medvedev; translated by Ellen Dahrendorf. — Woodstock, N.Y.: Overlook Press, 2004. — 335 p. — P. 262. — ISBN 1585675024.
  6. Only one year / Svetlana Alliluyeva; Translated from the Russian by Paul Chavchavadze. — New York: Harper & Row, [1969]. — VIII, 444 p. — P. 153. — ISBN 0-06-010102-4.
  7. Smilovitsky, L. Antisemitism in the Soviet Partisan Movement, 1941—1944: The Case of Belorussia // Holocaust and Genocide Studies. — 2006. — Vol. 20. — № 2. — P. 209.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]