Антыхвост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паказаны механізм фарміравання антыхваста ў каметы

Антыхвост — гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца ў астраноміі для апісання аднаго з трох відаў хвастоў, якія з'яўляюцца ў каметы пры яе набліжэнні да Сонца. Асаблівасць гэтага хваста заключаецца ў тым, што ў адрозненне ад двух іншых хвастоў, пылавога і газавага , ён накіраваны ў бок Сонца, а не ад яго, таму ён геаметрычна процілеглы іншым хвастам. Антыхвост складаецца з буйных часціц пылу, якія, у сілу сваёй масы і памеру, слаба схільныя да ўплыву сонечнага ветру і, як правіла, застаюцца ў плоскасці арбіты каметы, у канчатковым выніку, прымаючы форму дыска. З-за даволі малой канцэнтрацыі часціц пылу убачыць гэты дыск у звычайных умовах практычна немагчыма. Таму яго можна зафіксаваць толькі з рэбры, калі ён досыць яркі для назірання. Гэта становіцца магчымым у кароткі прамежак часу, калі Зямля перасякае плоскасць арбіты каметы[1][2]. У выніку дыск становіцца бачны ў форме невялікага хваста, накіраванага ў бок ад Сонца[3].

Змена кірунку газавага і пылавога хваста ў працэсе руху каметы па арбіце вакол Сонца

.

Паколькі часціцы пылу прымаюць форму дыска, то цалкам натуральна, што антыхвост існуе не толькі наперадзе, але і ззаду, і па баках каметы. Але па баках каметы ён не бачны з-за каметнага ядра, а ззаду — губляецца за больш шчыльнымі і яркімі пылавым і газавым хвастамі.

Большасць праходзяць камет занадта малыя, каб у іх можна было адрозніць антыхвост, але ёсць і досыць буйныя для гэтага каметы, напрыклад, камета C/1956 R1 (Арэнда — Ралана) ў 1957 і C/1995 O1 (Хейла — Бопа) ў 1997.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Rao, Joe. Newfound Comet Lulin to Grace Night Skies. SPACE.com (6 февраля 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 25 лютага 2009.
  2. Tosar, Borja; Paolo Candy. What is an antitail. 3.bp.blogspot. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 25 лютага 2009.
  3. Encyclopedia of science:antitail. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 1 лістапада 2013.