Перайсці да зместу

Антыёх IX Кізікскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыёх IX Кізікскі
Άντίοχος Κυζικηνός
Манета Антыёха IX. На рэверсе намалявана Афіна з Нікай у руках, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ ΦΙΛΟΠΑΤΟΡΟΣ («цар Антыёх Філапатар»)
Манета Антыёха IX. На рэверсе намалявана Афіна з Нікай у руках, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ ΦΙΛΟΠΑΤΟΡΟΣ («цар Антыёх Філапатар»)
Цар дзяржавы Селеўкідаў
116 — 95 да н.э.
Сумесна з Антыёх VIII Грып (116 — 96 да н.э.),
Селеўк VI Епіфан Нікатар (96 — 95 да н.э.)
Папярэднік Антыёх VIII Грып
Пераемнік Антыёх X Набожны

Нараджэнне 135 да н.э.[1]
Смерць 95 да н.э.[2] ці 96 да н.э.[3][1]
Род Селеўкіды[d]
Бацька Антыёх VII Сідэт
Маці Клеапатра Тэя
Жонка Клеапатра Селена[d] і Клеапатра IV
Дзеці Антыёх X Еўсеб Філапатар[4]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (стар.-грэч.: Άντίοχος Κυζικηνός; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў (з 114 да н.э.)[5]. Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.

Пасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».

Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводны[6]) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.

У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцю[7][8] (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону[9]). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.

Зноскі

  1. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 16 кастрычніка 2026.
  2. ↑ Антиох IX Кизикен // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 783–784.
  3. ↑ Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
  4. ↑ Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
  5. ↑ Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. ↑ Антыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).
  7. ↑ Mahlon H. Smith
  8. ↑ Рыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия
  9. ↑ George Rawlinson M. A. History of the Syrian Kingdom of the Seleucidae(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2007. Праверана 5 кастрычніка 2013.