Антэрыдый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэпрадуктыўныя органы харавых водарасцяў — аагоній (зверху) і антэрыдый (знізу)

Антэры́дый (ад грэч.: άνθηρός — квітнеючы) — мужчынскі орган палавога размнажэння (мужчынскі гаметафіт) споравых раслін (моха- і папарацепадобных, некаторых водарасцяў) і грыбоў (ааміцэтаў і аскаміцэтаў). У вышэйшых раслін — невялікае авальнае або шарападобнае цельца з покрывам з аднаго або некалькіх радоў бясплодных клетак.

Унутры антэрыдыя ўтвараюцца сперматагенныя клеткі, з іх потым узнікаюць мужчынскія гаметы — сперматазоіды, або спермацыі. У грыбоў змесціва антэрыдыя не падзелена на асобныя гаметы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]