Анура Кумара Дысанаяке
Анура Кумара Дысанаяке | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ranil Wickremesinghe[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1968 (55 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | akd.lk (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анура Кумара Дысанаяке (сінгальск.: අනුර කුමාර දිසානායක, там.: அனுர குமார திசாநாயக்க, нар. 24 лістапада 1968, Thambuttegama Divisional Secretariat[d], North Central Province[d][1]) — Прэзідэнт Шры-Ланкі з 23 верасня 2024 года[3], быў членам парламента ад акругі Каломба, лідар партый Джанатха Вімукці Перамуна (з 2014 года) і Нацыянальная народная ўлада (з 2019 года)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Анура Кумара нарадзіўся 24 лістапада 1968 года ў вёсцы Тамбутэгама ў акрузе Анурадхапура, Паўночна-Цэнтральная правінцыя Шры-Ланкі і там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Яго бацькам быў дробны служачы. Анура Кумара стаў першым выпускніком сваёй школы, які паступіў ва ўніверсітэт.
У студэнцкія гады ён заняўся палітыкай, уступіўшы ў моладзевую арганізацыю леварадыкальнай партыі Джанатха Вімукці Перамуна (ДВП). У 2000 годзе ён быў абраны ў парламент ад ДВП, а ў 2004 годзе, калі ДВП разам з Партыяй свабоды ўтварыла кааліцыйны ўрад, стаў міністрам сельскай гаспадаркі. Праз год пры распадзе кааліцыі ён сышоў у адстаўку.
Ён стаў лідарам ДВП у 2014 годзе. Яго папулярнасці спрыялі масавыя пратэсты 2022 года. Дысанаяке пазіцыянуе сябе як палітыка, не звязанага з непапулярнай палітычнай элітай.
Прэзідэнцтва
[правіць | правіць зыходнік]Выбары прэзідэнта ў Шры-Ланцы адбыліся 21 верасня 2024 года. Анура ў другім туры падтрымалі 5,7 млн грамадзян, на мільён больш, чым яго бліжэйшага суперніка Саджыта Прэмадасу[5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б 5 Facts About Anura Kumara Dissanayake, Man Likely To Become Sri Lanka President
- ↑ Anura Kumara Dissanayaka
- ↑ Николаенко, Дарья. На президентских выборах в Шри-Ланке победил Анура Кумара Диссанаяке (руск.) . Большая Азия (22 верасня 2024). Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ Anura Kumara Dissanayake: Who is Sri Lanka’s new president? (англ.) . www.bbc.com. Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ Presidential Election – 2024 . The Gazette Extraordinary. Department of Government Printing (22 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 September 2024. Праверана 22 September 2024.
- ↑ Anura Kumara Dissanayake: Left-leaning leader wins Sri Lanka election (англ.) . www.bbc.com. Архівавана з першакрыніцы 22 September 2024. Праверана 22 September 2024.