Анхель-дэ-ла-Гуарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анхель-дэ-ла-Гуарда
ісп. Ángel de la Guarda
Астравы Каліфарнійскага заліва
Астравы Каліфарнійскага заліва
Характарыстыкі
Плошча931 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
29°15′36″ пн. ш. 113°22′13″ з. д.HGЯO
АкваторыяКаліфарнійскі заліў
Краіна
Анхель-дэ-ла-Гуарда (Мексіка)
Анхель-дэ-ла-Гуарда
Анхель-дэ-ла-Гуарда
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анхель-дэ-ла-Гуарда (ісп.: Ángel de la Guarda) — востраў у Каліфанійскім заліве. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча - 931 км². Незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Востраў Анхель-дэ-ла-Гуарда месціцца ў заходняй частцы Каліфанійскага заліва ў 387 км на паўночны ўсход ад Мехікалі, адміністрацыйнага цэнтра штата Ніжняя Каліфорнія. Аддзелены ад паўвострава Каліфорнія пралівам Баленас (каля 13 км). Даўжыня з паўночнага захада на паўднёвы ўсход — 75,47 км. Найбольшая шырыня — 21,78 км.

Востраў быў утвораны ў выніку тэктанічных зрухаў, якія адарвалі яго ад паўвострава Каліфорнія. Паверхня складзена нахіленымі гранітнымі блокамі. Сустракаюцца раўніны, сфарміраваныя асадкавымі пародамі. Аднак большая тэрыторыя вострава гарыстая, на поўначы дасягае 1313 м.

Клімат трапічны засушлівы. Гадавая колькасць ападкаў рэдка перавышае 150 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Анхель-дэ-ла-Гуарда пераважаюць горныя пустынныя пейзажы з ксерафітнай флорай. У гарах сустракаюцца зараснікі хмызнякоў. На раўнінах і прыбярэжных нізінахкактусы. Доўгатэрміновая, але адносная ізаляванасць вострава прывяла да распаўсюджвання эндэмічных відаў яшчарак і грызуноў. Тут шмат птушак, змей, казурак. Трапляюцца алені, бараны, лісы, здзічэлыя каты. У навакольных водах — кіты і ластаногія.

Анхель-дэ-ла-Гуарда мае запаведны статус. Абмежавана наведванне турыстамі і рыбакамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]