Анхель Дзі Марыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Анхель Дзі Марыя
NIG-ARG (5).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анхель Фабіян Дзі Марыя Эрнандэс
Мянушкі Локшына (ісп.: El Fideo)
Нарадзіўся 14 лютага 1988(1988-02-14)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Argentina.svg Аргенціна
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
1991—1992 Аргенціна Тарыта
1992—2005 Аргенціна Расарыа Сентраль
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Аргенціна Расарыа Сентраль 35 (6)
2007—2010 Партугалія Бенфіка 76 (7)
2010—2014 Іспанія Рэал Мадрыд 124 (22)
2014—2015 Англія Манчэстэр Юнайтэд 27 (3)
2015—2022 Францыя Пары Сен-Жэрмен 197 (56)
2022— Італія Ювентус
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Аргенціна Аргенціна (да 20) 13 (3)
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 6 (2)
2008— Аргенціна Аргенціна 122 (25)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
Бронза Бразілія 2019
Золата Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 ліпеня 2022
Commons-logo.svg Анхель Дзі Марыя на Вікісховішчы

А́нхель Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (ісп.: Ángel Fabián di María Hernández; нар. 14 лютага 1988, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дзі Марыя пачаў сваю прафесійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клуб «Расарыа Сентраль». У студзені 2007 года ён меў магчымасць перайсці ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак ігрок адмовіўся ад такога развіцця кар’еры.

У ліпені 2007 года Анхель перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі», якая выклала за іграка 6 млн еўра, атрымаўшы 80 % правоў на футбаліста. Пазней, у жніўні 2008 года, партугальскі клуб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн еўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бенфікай» у кастрычніку 2009 года, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 года Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лейшойнша».

28 чэрвеня 2010 года мадрыдскі «Рэал» размясціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагаднення з «Бенфікай» паводле трансферу Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 года Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[4], і прайшоў медыцынскае абследаванне 8 ліпеня[5]. Анхель дэбютаваў 4 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Амерыка», дзе «Рэал» перамог з лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клуба «Эркулес», у якік «Рэал» перамог з лікам 3:1.

26 жніўня 2014 года Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронцу 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансферам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаннем[6]. Ужо 30 жніўня Анхель дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 0:0. Ігрок атрымаў пашкоджанне і быў заменены на 70-й хвіліне[7].

Пасля няўдалага сезона ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд» Дзі Марыя вырашыў пакінуць Англію. 6 жніўня 2015 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з французскім «Пары Сен-Жэрмен». Як мяркуецца, сума трансферу склала 63 млн еўра.

У маі 2022 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў аб сыходзе Дзі Марыі па заканчэнні кантракта[8]. У ліпені 2022 года футбаліст у якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовае пагадненне з «Ювентусам»[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пекіне, дзе разам з каманд дамогся залатых медалёў. Анхель быў уключаны ў заяўку зборнай Аргенціны ў якасці аднаго з 23 ігракоў на чэмпіянат свету па футболе 2010. 11 жніўня 2010 года ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі. Гульня скончылася з лікам 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Бенфіка»:

«Рэал»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]