Анці Аматус Аарнэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анці Аматус Аарне)
Перайсці да: рух, знайсці
Анцт Аматус Аарнэ
фінск.: Antti Amatus Aarne
Antti Aarne.png
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

5 снежня 1867(1867-12-05)

Месца нараджэння:

Поры

Дата смерці:

5 лютага 1925(1925-02-05) (57 гадоў)

Месца смерці:

Хельсінкі

Грамадзянства:

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

фалькларыст[d] і прафесар універсітэта[d]

Кірунак:

фалькларыст

Мова твораў:

нямецкая мова

Commons-logo.svg Анцт Аматус Аарнэ на Вікісховішчы

А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)[1] (фінск.: Antti Amatus Aarne; 5 снежня 1867, Б'ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — 5 лютага 1925, Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.

Даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.

На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Анці Аматус Аарне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]