Анці Аматус Аарнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анцт Аматус Аарнэ
фінск.: Antti Amatus Aarne
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 снежня 1867(1867-12-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1925(1925-02-05)[2] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці фалькларыст, выкладчык універсітэта
Кірунак фалькларыст
Мова твораў нямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)[3] (фінск.: Antti Amatus Aarne; 5 снежня 1867, Б’ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — 5 лютага 1925, Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.

Даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.

На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.

Зноскі

  1. Antti AarneSLS.
  2. https://375humanistia.helsinki.fi/antti-aarne/sepan-pojasta-professoriksi
  3. Напісанне імя і прозвішча Анці Аматус Аарне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]