Анэлін хутар
Выгляд
| Анэлін хутар | |
|---|---|
| Анэ́лін ху́тар | |
| Вокладка першага выдання рамана. | |
| Аўтар | Аляксандр Афяроўскі |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Дата напісання | 2007 |
| Дата першай публікацыі | 2007 |
| Асобнае выданне | 2007 |
| Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
| Колькасць старонак | 366 |
| Ілюстратар | Л. І. Сытчанка |
| Афармленне | Н. В. Філіповіч |
| Носьбіт | кніга |
| Папярэдні | Феафанія |
| ISBN | 978-985-02-0927-6 |
«Анэ́лін ху́тар» — раман Аляксандра Афяроўскага[1], выдадзены ў 2007 годзе ў мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» тыражом 2 000 асобнікаў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]«Анэлін хутар» — заключная частка трылогіі[2] («Двое на тонкім лёдзе», «Феафанія»), якая апавядае пра лёс галоўнага героя дзвюх папярэдніх кніг Антона Каласоўскага. Сюжэт твора напружаны, псіхалагічна-завостраны, але ў той жа час прысвечаны самаму светламу чалавечаму пачуццю — каханню.
Іншыя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Анэлін хутар — Книжный каталог — Базы данных (руск.). Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2 кастрычніка 2021.
- ↑ Афяроўскі, Аляксандр Рыгоравіч. Анэлін хутар (руск.). Сводный Электронный Каталог библиотек Беларуси. Праверана 2 кастрычніка 2021.