Перайсці да зместу

Анігіры

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анігіры

Анігіры — страва японскай кухні з прэснага рысу, злепленага ў выглядзе пірамідкі або шара. Звычайна ў яныгіры кладуць начынне і заварочваюць у лісце сушанага багавіння норы. Начынне таксама можа быць раўнамерна прымяшана ў рыс, а ў якасці абгорткі замест норы часам выкарыстоўваецца лісце салаты, амлет і нават лустачкі вяндліны.

У Японіі вельмі папулярная страва, існуюць спецыялізаваныя крамы, якія прадаюць толькі анігіры.

У далонь накладваюць цёплы рыс, у сярэдзіну кладуць начынне і пачынаюць асцярожна сціскаць, «абгортваючы» рыс вакол начыння. Вельмі важна не «пераціснуць» рыс, анігіры не павінен развальвацца, але спрасаваны рыс значна пагаршае смакавыя якасці і эстэтычную асалоду стравай.