Перайсці да зместу

Анізакіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анізакіды

Anisakis sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anisakidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63840
NCBI  6267
EOL  2803

Анізакіды (Anisakidae) — сямейства кішачных круглых чарвей падатраду Ascaridida.

Жыццёвы цыкл на прыкладзе Anisakis simplex і Pseudoterranova decipiens

Дарослыя стадыі гэтых нематод паразітуюць у кішачніку марскіх птушак, марскіх млекакормячых, рыб[1]. Жыццёвы цыкл рэалізуецца пры ўдзеле многіх паратэнічных гаспадароў, такіх як рыбы, водныя беспазваночныя. Лічынкі гэтых паразітаў, трапляючы ў чалавечы арганізм, здольныя выклікаць захворванне на анізакідоз. Гэта тычыцца ў прыватнасці тых родаў, якія ў дарослым стане заражаюць цеплакроўных жывёл. У арганізме чалавека лічынкі не здольныя развівацца ў дарослую стадыю, іх развіццё магчыма толькі ў кішачніку марскіх млекакормячых або птушак. Асаблівае медыцынскае значэнне маюць такія віды, як Anisakis simplex і Pseudoterranova decipiens.

Сямейства складаецца з чатырох падсямействаў з 20 родамі[2]:

  1. R.C. Anderson. Nematode parasites of vertebrates: their development and transmission. — UK: CABI Publishing, 2000-01. — ISBN 978-0-85199-421-5, 978-0-85199-786-5.
  2. WoRMS - World Register of Marine Species - Anisakidae Railliet & Henry, 1912 (англ.). www.marinespecies.org. Праверана 6 лютага 2025.