Анікей Гарнастай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анікей Гарнастай
Нараджэнне не пазней за 1517
Смерць не раней за 1567 ці 1566
Род Гарнастаі
Бацька Астафій Гарнастай
Жонка Анастасія Рыгораўна Грамыка[d][1][2] і Багдана з Храптовічаў[d][3][4]
Дзеці Фрыдэрык Гарнастай[d][3] і Багдана з Гарнастаяў[d][3]

Аніке́й Гарнаста́й (? — перад 1567) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Астафія Гарнастая.

Дваранін гаспадарскі ў 1529, дзяржаўца дубіцкі і каняўскі, ключнік віленскі ў 1533, пісар ВКЛ у 1539, староста чаркаскі і канеўскі да 1547, дзяржаўца любашанскі ў 1546—55, староста гомельскі з 1547 і рэчыцкі з 1555, пасля брата Івана з 1551 маршалак гаспадарскі.

Першай яго жонкай была Настасся, дачка Р. Грамыкі, другой — Багдана Храбтовіч, дачкой Багдана Марцінавіча Храптовіча, якая прынесла яму ў пасаг частку маёнткаў Горы і Дудаковічы ў Аршанскім павеце (па сваёй маці, князёўне Аўдоцці Друцкай-Горскай). Меў адзінага сына Фрыдэрыка, які памёр маладым без нашчадкаў, пасля чаго яго маёнткі перайшлі да стрыечных братоў.


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаўрыла
 
Геранім
 
Самуэль
 
Міхал
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
Раман Івашкавіч
 
Астафій Гарнастай
 
 
 
 
 
 
 
Гермаген
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Астафій
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анікей
 
Багдана
 
 


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 8. — ISSN 1232-7468
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 182. — ISBN 978-83-65880-89-5
  3. а б в Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 11. — ISSN 1232-7468
  4. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 63. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7