Анікшчэй
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Анікшчэй (літ.: Anykščiai, традыцыйная беларуская назва — Ані́кшты) — горад у паўночнай Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета. Колькасць насельніцтва складе каля 12 тыс. чалавек.
Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Швянчоніс. Размешчаны за 100 км ад Вільнюса і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (прыток Віліі). Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1440 года. У XVI стагоддзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшчэй атрымаў 17 студзеня 1792 года па загаду вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікшчэя была яўрэямі, якія практычна ўсе былі знішчаны гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшчэй знаходзіўся ў складзе Літоўскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анікшчэй