Аніськава
Вёска
Аніськава
|
Аніськава (трансліт.: Aniśkawa) — вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знходзілася за 2 км на поўнач ад в. Вознава Сар’янскага сельсавета.
Перад вайной у ёй жыло 54 чалавека. У лютым 1943 года, у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» нямецкія падраздзяленні загубілі 32 жыхары і спалілі вёску (12 двароў)[1]. Адзін з мясцовых жыхароў вёскі Э. Д. Міцкевіч, спасылаючыся на ўспаміны сваёй маці, засведчыў, што ў «вёсцы згарэў у сваёй хаце, схаваўшыся ад немцаў, толькі 70–гадовы стары Юрась Астапковіч»[2].
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1982 годзе на месцы вёскі насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск — сімвалічны каркас печы. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аніськава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 38. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Впервые публикуются свидетельства жителей сожженных гитлеровцами белорусских деревень (руск.). СБ. Беларусь сегодня (21 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2024. Праверана 9 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аніськава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 38. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Die faschistiche Okkupationspolitik in den zeituweilig besetzen Gebeiten der Sowijetunon (1941−1944) — Berlin: Deutscher Verlag der Wissrnschafen, 1991.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх