Анісімавічы (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Анісімавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Анісімавічы на карце Беларусі ±
Анісімавічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Анісімавічы (Баранавіцкі раён)
Анісімавічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Анісімавічы (Баранавіцкі раён)

Ані́сімавічы[1] (трансліт.: Anisimavičy, руск.: Анисимовичи) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета. Размяшчалася за 3 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 206 жыхароў, 92 гаспадаркі (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы. Паводле перапісу 1959 годзе 196, 1970 года 246 жыхароў.

У 1998 годзе працаваў магазін. Вёска была скасавана ў 2012 годзе[2]. Тэрыторыя вёскі ўвайшла ў гарадскую рысу Баранавічаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 «Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]