Аніта Гарыбальдзі
Аніта Гарыбальдзі парт.: Anita Garibaldi | |
![]() | |
Дзейнасць: | палітык |
---|---|
Нараджэнне: | 30 жніўня 1821[1][2][…]
|
Смерць: | 4 жніўня 1849[1][3][4] (27 гадоў) |
Пахаванне: | |
Муж: | Джузэпэ Гарыбальдзі |
Дзеці: | Рычыёці Гарыбальдзі[d], Меноці Гарыбальдзі, Роза Гарыбальдзі[d] і Тэрэза Гарыбальдзі[d] |
Аніта Гарыбальдзі (парт.: Anita Garibaldi, поўнае імя — Ганна Марыя і Жэсус Рыбейру, парт.: Ana Maria de Jesus Ribeiro, 30 жніўня 1821, Марын'юс, Бразілія — 4 жніўня 1849, паблізу Равенны) — удзельніца нацыянальна-вызваленчай барацьбы італьянскага народа, жонка і баявы паплечнік Дж. Гарыбальдзі. Пазнаёмілася з Дж. Гарыбальдзі ў 1839 годзе падчас вызваленчай вайны паўднёваамерыканскай рэспублікі Рыу-Гранды, а таксама разам з Дж. Гарыбальдзі ўдзельнічала ў партызанскіх бітвах у Паўднёвай Амерыцы. У снежні 1847 разам са сваімі дзецьмі з'ехала на радзіму мужа - у Італію. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 змагалася ў якасці афіцэра ў атрадзе Дж. Гарыбальдзі пры абароне Рымскай рэспублікі 1849. Памерла падчас паходу гарыбальдзійцаў, якія спрабавалі пасля падзення Рыма прабіцца да Венецыянскай рэспублікі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119496909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Anita Garibaldi // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anita Garibaldi // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Julio A. Sierra. Anita Garibaldi: Guerrillera en América del Sur, Heroína de la Unidad Italiana. — 2003.
- Anthony Valerio. Anita Garibaldi: A Biography. — 2000.
- Paulo Markun. Anita Garibaldi: Uma Heroína Brasileira. — 1999.
- Dorothy Bryant. Anita, Anita: Garibaldi of the New World. — 1993.
- Lucio Lami. Garibaldi e Anita: Corsari. — 1991.
- Lisa Sergio. I am my beloved: The Life of Anita Garibaldi. — 1969.
- Giuseppe Garibaldi. Autobiography. — 1971, 1889.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аніта Гарыбальдзі