Ан-22 «Антэй»
Выгляд
| Ан-22 | |
|---|---|
| Ан-22 | |
| Тып | транспартны самалёт |
| Распрацоўшчык | Алег Антонаў |
| Вытворца | Антонаў[d][1] і Ташкенцкі механічны завод[d] |
| Галоўны канструктар | А.Я. Белаліпецкі |
| Першы палёт | 27 лютага 1965 |
| Пачатак эксплуатацыі | Студзень 1971 |
| Канец эксплуатацыі | 2024 |
| Эксплуатанты | Antonov Airlines[d][2] |
| Гады вытворчасці | 1967-1976 |
| Адзінак выраблена | 67 |
Ан-22 «Антэй» (па кадыфікацыі НАТА: Cock — «Певень») — савецкі цяжкі турбавінтавы транспартны самалёт.
З’яўляецца самым вялікім у свеце турбавінтавым самалётам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Серыйная вытворчасць Ан-22 была арганізавана на Ташкенцкім авіязаводзе. З лістапада 1965 па студзень 1976 года было выпушчана 68 самалётаў (уключаючы планёр для статычных выпрабаванняў), з іх 28 — у варыянце Ан-22а. Першыя АН-22 сталі паступаць у ВПС у студзені 1969 года.
Вытворчасць Ан-22 была спынена на карысць пашырэння вытворчасці найноўшага ў той час турбарэактыўнага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, якая разгарнулася на Ташкенцкім авіязаводзе ў пачатку 1970-х гадоў. Турбавінтавыя рухавікі сталі лічыцца састарэлымі і больш складанымі ў абслугоўванні і рамонце.
Зноскі
- ↑ Gunston B. The Osprey Encyclopedia of Russian Aircraft 1875-1995 — Osprey Publishing, 1995. — С. 27.
- ↑ http://www.antonov.com/services/antonov-airlines