Перайсці да зместу

Ан Брыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ан Брыян
фр.: Anne Briand
Род дзейнасці біятланіст, ветэрынар
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1968(1968-06-02)[1] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Stéphane Bouthiaux[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ан Брыян (фр. Anne Briand; нар. 2 чэрвеня 1968, Мюлуз, Эльзас) — французская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце 3х7,5 км 1992 года, двухразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету сезона 1994/1995.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачала кар’еру ў Кубку свету па біятлоне ў сезоне 1990/1991, заняўшы ў выніковым спісе 51 месца. Ужо ў наступным сезоне 1991/1992 яна заняла ў агульным заліку другое месца, а ў сезоне 1994/1995 стала ўладальніцай Кубка свету ў агульным заліку. Завяршыла выступленні ў Кубку свету ў сезоне 1998/1999.

Удзельнічала ў трох Алімпіядах. На Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервіле стала пераможцай у эстафеце. На Алімпіядзе 1994 года ў Лілехамеры заваявала сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы на 15 км і бронзавы ў эстафеце. На Алімпіядзе 1998 у Нагана вышэйшым дасягненнем стала 20 месца ў індывідуальнай гонцы.

Двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне. У 1993 годзе стала пераможцай у каманднай гонцы на чэмпіянаце свету ў Бараўцы, а ў 1995 годзе заваявала залаты медаль у спрынце на чэмпіянаце свету ў Антхольцы.

Агулам за кар’еру па выніках выступленняў у Кубку свету, Алімпійскіх гульнях і Чэмпіянаце свету 8 разоў станавілася першай (6 разоў у асабістых спаборніцтвах), 7 разоў другой (3 разы ў асабістых спаборніцтвах) і 7 разоў трэцяй (3 разы ў асабістых спаборніцтвах).

Стала першай біятланісткай, у актыве якой ёсць перамогі на Алімпіядзе, Чэмпіянаце свету і ў агульным заліку Кубка свету. Такіх біятланістак усяго 9: Ан Брыян, Каці Вільхельм, Андрэа Хенкель, Магдалена Нойнер, Тура Бергер, Дар’я Домрачава, Лаура Дальмаер, Мартэ Олсбю-Ройселан і Тырыль Экхаф.

Зноскі

  1. Anne Briand-Bouthiaux // GeneaStar