Апакаліпсіс сёння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апакаліпсіс сённяM:
англ.: Apocalypse Now[1]
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d], баявік, драматычны фільм і экранізацыя кнігі[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія American Zoetrope[d]
Працягласць 153 хв.
Бюджэт 31 500 000 $
Зборы 83 471 511 $[8] і 92 158 064 $[8]
Краіна
Мова англійская
Год 10 мая 1979[2], 4 кастрычніка 1979[3], 27 снежня 2019, 15 жніўня 1979[4] і 1979
IMDb ID 0078788
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Апакаліпсіс сёння» (англ.: Apocalypse Now) — мастацкі фільм, пабудаваны на тэме вайны ў В’етнаме, зняты Фрэнсісам Фордам Копалам па сцэнарыі самога Копалы, Джона Міліуса і Майкла Гера. Адпраўным пунктам для сцэнарыстаў паслужыла аповесць Джозефа Конрада «Сэрца цемры» (1902). Фільм быў удастоены прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу і найлепшы гук, а на Канскім фестывалі падзяліў «Залатую пальмавую галіну» са стужкай Ф. Шлёндорфа «Бляшаны барабан». «Я ўпэўнены, што стварыў твор мастацтва і не мог зрабіць лепш», — сказаў Фрэнсіс Копала аб «Апакаліпсіс».

Галоўная сюжэтная лінія фільма — аповед пра капітана спецназа Уіларда, пасланага ў джунглі Камбоджы, каб ухіліць звар’яцелага палкоўніка Курца, які камандуе атрадам з мясцовых жыхароў і абвінавачваецца ў забойстве некалькіх патрэбных амерыканскаму ўраду в’етнамцаў. Падчас падарожжа з Уілардам адбываецца шмат дзіўных падзей, і пад уздзеяннем навакольнага становішча ён па меры набліжэння да мэты паступова губляе адчуванне рэальнасці і перастае разумець, што яму рабіць далей.

У галоўных ролях выступілі Марцін Шын, які сыграў капітана Уіларда, і Марлан Бранда ў ролі палкоўніка Курца. У ліку іншых яркіх персанажаў — напаўвар’ят фотажурналіст-філосаф у селішчы Курца ў выкананні Дэніса Хопера і эксцэнтрычны камандзір «паветранай кавалерыі» падпалкоўнік Кілгар у выкананні Роберта Дзюваля. У эпізадычных ролях былі занятыя такія акцёры, як Харысан Форд, Скот Глен і Лорэнс Фішберн.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 чэрвеня 2022.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 снежня 2016.
  6. Internet Movie Database — 1990.
  7. (unspecified title) Праверана 26 снежня 2016.
  8. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 3 чэрвеня 2022.