Перайсці да зместу

Апалагетыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апалаге́тыка (ад стар.-грэч.: ἀπολογητικός — абараняльны) — раздзел хрысціянскага багаслоўя, які пры дапамозе аргументаў, звернутых да розуму і свядомасці чалавека, адстойвае веравучэнне. У вузкім сэнсе — асно́ўнае багасло́ўе, або грунто́ўная тэало́гія[1].

У пераносным сэнсе апалагетыка — прадузятая абарона, тэндэнцыйнае ўсхваленне чаго-небудзь або каго-небудзь[1].

Асноўнае багаслоўе

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае багаслоўе, або апалагетыка, — адна з галоўных вучэбных дысцыплін у праваслаўных духоўных навучальных установах. У курсе асноўнага багаслоўя вывучаюцца паняцце аб рэлігіі, яе сутнасць і паходжанне, розныя атэістычныя гіпотэзы паходжання і сутнасці рэлігіі і іх крытыка, доказы праўдзівасці быцця Бога, г. зн. асноўныя палажэнні хрысціянскай веры.

Сярод галоўных задач курса:

  • выкласці фундаментальныя асновы хрысціянскага веравучэння;
  • прадставіць у сістэматычным выглядзе тыя аснаванні або доказы, на якіх грунтуецца і якімі апраўдваецца вера хрысціяніна ў безумоўную ісціну карэнных асноў рэлігійна-хрысціянскага вучэння;
  • паказаць негрунтоўнасць адмаўлення хрысціянскіх ісцін з боку антырэлігійных і антыхрысціянскіх вучэнняў.

Асноўнае багаслоўе служыць уводзінамі ў вывучэнне іншых багаслоўскіх дысцыплін.

Асновы апалагетыкі закладзены ў II—III стагоддзях Юсцінам, Тацыянам, Арыгенам, Тэртуліянам і іншымі для абароны хрысціянства ад іўдзейства, «язычніцтва» (пад якім разумелася антычная філасофія), дзяржаўных улад і ерасяў. Пашырана галоўным чынам у праваслаўі і каталіцызме[1].

Змест апалагетыкі — інтэрпрэтацыя сутнасці рэлігіі, абвяржэнне накіраваных супраць яе абвінавачванняў, абгрунтаванне перавагі той ці іншай канфесіі. Апелюючы да розуму, апалагетыка ўсё ж лічыць, што нават лагічна абгрунтаваная сістэма догматаў павінна прымацца на вера, бо апошняя ў тэалогіі вышэйшая за розум[1].

Асаблівасцю выкладання дадзенага курса з’яўляецца практычна поўная адсутнасць спасылак на аўтарытэт Святога Пісання, г. зн. веравучэнне абгрунтоўваецца з дапамогай рацыянальных сродкаў.

  1. а б в г Цітавец 1996, с. 414.
  • А. А. Цітавец. Апалагетыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 414. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Августин, архим. Руководство к основному богословию (руск.). — М., 1894.
  • Булгаков С. Н. Свет невечерний. Созерцания и умозрения (руск.).
  • Глаголев С. О происхождении и первобытном состоянии рода человеческого (руск.). — М., 1984.
  • Зеньковский В., прот. Апологетика (руск.). — Париж, 1957.
  • Зеньковский В., прот. Апологетика (руск.). — Рига, 1992.
  • Михаил (Мудьюгин), архиеп. Введение в основное богословие (руск.). — М., 1995.
  • Моррис Г. Библейские основания современной науки (руск.). — СПб., 1995.
  • Осипов А. И. Путь разума в поисках истины (руск.).
  • Рождественский Н. П. Курс основного богословия (руск.). — СПб., 1893.
  • Серафим (Роуз), иером. Душа после смерти (руск.). — М., 1984.