Апалон Бельведэрскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома і Леахар
Апалон Бельведэрскі. каля 330—320 да н. э.
Матэрыял Мармур
Памеры 2,24 м × {{{шырыня}}} см
Музей Пія-Клімента, Ватыкан
(інв. 1015)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апалон Бельведэрскі — рымская мармуровая копія бронзавага арыгінала працы старажытнагрэчаскага скульптара Леахара (прыдворны скульптар Аляксандра Македонскага, каля 330—320 да н.э.)

Статуя адлюстроўвае Апалона, старажытнагрэчаскага бога сонца і святла, сына Зеўса і Лета (Латоны), брата-блізняці Артэміды, у вобразе маладога прыгожага юнака, які страляе з лука. Бронзавая статуя Леахара, выкананая каля 330 да н.э., у часы позняй класікі, не захавалася. Наконт датавання мармуровай рымскай копіі меркавання даследчыкаў істотна разыходзяцца. Існуе іншая рэпліка ўслаўленай статуі — галава Апалона, т. з. галава Штайнхайзера (Базель, Швейцарыя).

Мармуровая статуя была знойдзена паміж 1484 і 1492 гг. на віле Нерона ў Антыі каля Рыма (суч. Анцыё, Італія). Падчас кіравання Папы Рымскага Юлія II, у 1506, статуя Апалона была ўстаноўлена ў антыкварыі, пабудаваным архітэктарам Д. Брамантэ ў садзе Бельведэр у Ватыкане. Адсюль яе назва.

Ствол дрэва для апоры правай рукі Апалона ў бронзавым арыгінале адсутнічаў, ён быў дапоўнены ў мармуровой копіі капіістам. Аднак статуя была знойдзена з адбітымі рукамі. У 1550-х гадах італьянскі скульптар Дж. Мантарсолі, вучань Мікеланджэла, дапоўніў абедзве рукі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]