Апалін Паўлавіч Гофмайстэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Апалін Паўлавіч Гофмайстар)
Апалін Паўлавіч Гофмайстэр
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1825
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1890(1890-07-01)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны

Апалін (Апалон) Паўлавіч Гофмайстэр (1825, Брэст[1] або Шастакова Брэсцкага павета — 1 ліпеня 1890[2], Кракаў) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў[1], мемуарыст[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з пратэстанцкага нямецкага роду[4][5] сям’і рускага афіцэра Паўла Гофмайстэра[6][7]. Бацька — палкоўнік расійскага войска Павел Гофмайстэр, маці паходзіла з Курляндыі, з роду баронаў Штакельбергаў, была пратэстанткай. Сын Гофмайстэраў, аднак, як і бацька, быў ахрышчаны каталіком, хоць пазней, з прагматычных мэтаў, бацька намаўляў яго стаць пратэстантам. У хуткім часе пасля нараджэння Апаліна сям’я Гофмайстэраў пераехала ў Сімбірск, дзе бацька каля шасці гадоў служыў паліцмайстарам. Пасля смерці ўладальніка в. Шастакова расійскага генерала Альберга, які прыходзіўся дзядзькам маці Апаліна Гофмайстэра, сям’я вярнулася на радзіму. Бацька з маленства выхоўваў свайго сына ў спартанскім духу.

Скончыў Варшаўскую гімназію і вучыўся ў Берлінскім універсітэце, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка[3][8]. Вучобу ва ўніверсітэце не скончыў.

У 1845 актыўна далучыўся да дзейнасці студэнцкага гуртка, праз год з’ехаў на Літву дзеля падрыхтоўкі паўстання. Жыў ва ўладаннях бацькоў у Шастакове Брэсцкага павета.

У 1846 супрацоўнічаў з Каралем Лібельтам  (руск.), удзельнічаў у змове з мэтай падняць паўстанне ў Беларусі. За гэту спробу арыштаваны ў тым жа годзе[6][7][9] і атрымаў вырак два гады турэмнага зняволення па гэтак званай «справе Рэра». У 1848 годзе публічна ганьбаваны ў Вільні і сасланы ў арыштанцкія роты ў Орскай крэпасці  (укр.), дзе сядзеў адначасна з Тарасам Шаўчэнкам. Тамсама сустракаўся з Зігмунтам Серакоўскім[8][7]. Пасля перасланы ў Арэнбург[1].

Пасля абвяшчэння Аляксандрам II царскай амністыі ў 1857 годзе вярнуўся на радзіму. З канца 1850-х гадоў жыў у маёнтку Шастакове Брэсцкага павета, які ўспадкаваў ад бацькоў, пад таемным наглядам паліцыі. Да 1861 года да яго маёмасці ставіліся і сяляне, якія жылі ў маёнтку. Вядома, што А. Гофмайстэр прыязна і спачувальна ставіўся да іх[1], намагаўся іх вызваліць[8]. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай[10]. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі[6][7].

Быў блізкім сябрам, суседам і паплечнікам Рамуальда Траўгута[7][11][12]. Ён браў актыўны ўдзел у нацыянальных арганізацыях і гродзенскіх паўстанцкіх арганізацыях. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў быў прызначаны цывільным ваяводскім кіраўніком паўднёвага Гарадзенскага, пасля Берасцейскага ваяводства[1][6][7][12]. Супрацоўнічаў з Кастусём Каліноўскім.

У 1864 годзе арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сібір[1][7]. Адбываў кару спачатку ва Усоллі-Сібірскім, пасля ў Табольску. У 1868 годзе паводле царскага маніфесту ён пасяліўся ў Іркуцку і даваў там урокі музыкі[7]. У 1873 дзякуючы спрыянню аўстрыйскага пасольства вызвалены і атрымаў эміграцыйны пашпарт без права вяртання ў Расійскую імперыю)[6][7].

З 1870-х гадоў жыў у Галіцыі[1], спачатку ў Бродах, а потым у Кракаве[13]. Навернуты з пратэстанцтва ў каталіцтва айцом Вацлавам Навакоўскім.

Памёр у Кракаве 1 ліпеня 1890 года[6][7]. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у там жа[14].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядома частка яго мемуараў у выглядзе ліста да А. Гілера (1882)[3][15]:

  • Из письма А. Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863—1864 гг. Киев, 1964

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гофмейстер Аполлин Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167-168. — 737 с.
  2. Оренбургская биографическая энциклопедия (руск.). Библиотека :: Энциклопедии. История Оренбуржья. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  3. а б в ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч
  4. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). Polska Katolicka Witryna Marii Teresy Tuszyńskiej. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2019.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XV cz.2 - wynik wyszukiwania - DIR (польск.). dir.icm.edu.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  6. а б в г д е Hofmeister Apollo (1825-1890) - Biblioteka Genealogii Polaków (польск.). genealogia.okiem.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  7. а б в г д е ё ж з і Jakub Gieysztor. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 1. nakł. Tow. Udz. "Kurjer Litewski" (23 красавіка 1913).
  8. а б в Генадзь Кісялёў. Апалін Гофмейстар Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. № 95-96.
  9. Bolesław Limanowski  (руск.). Historia ruchu rewolucyjnego w Polsce(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018.
  10. Шестаково (Каменецкий район) (руск.). Каменетчина — Беларусь в лучшем виде. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  11. Bolesław Limanowski  (руск.). Romuald Traugutt. Warszawa: J. Mortkowicz  (англ.) (23 красавіка 1920).
  12. а б Marian Dubiecki. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863-1864. Kijów: L. Idzikowski  (руск.) J. Czokołow (23 красавіка 1911).
  13. Hofmeister — w największej bazie powstańców styczniowych (польск.). Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  14. Spis osób pochowanych na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie (osoby pochowane do 1939 r.)(недаступная спасылка). — «547.Hofmeister Apolin (1825-1890), powstaniec 1863/4, zesłaniec, powstańczy wojewoda brzesko-litewski, kw. Fc.»  Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019.
  15. Из письма А. Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863-1864 гг. / Введ. В. Д. Королюка и Г. И. Марахова, с. V-XXI. Ред. коллегия: В. Королюк и др.. — Київ: Вид. Акад. наук УРСР, 1964.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dubiecki M. Apolin Hofmeister, naczelnik wojewódstwa brzesko-litewskiego w powstaniu styczniowem // Ateneum Wileñskiе. 1923, № 2; ЭГБ, т. 3.