Апанаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апанажы французскай кароны пры Карле VI

Апана́ж (фр.: apanage «удзел», ад познелац.: appano «забяспечваю хлебам») — частка спадчынных зямельных уладанняў ці грашовае ўтрыманне, якія перадаваліся некаранаваным членам каралеўскай сям'і.

Там, дзе прастол мог быць атрыманы ў спадчыну (па салічнай сістэме) толькі асобамі мужчынскага пола, апанаж не падаваўся прынцэсам, хоць нерухомая маёмасць ім і давалася. Дзе існаваў для манарха так званы цывільны ліст (гэта значыць дакладна вызначаны памер утрымання), там апанаж узгадняўся з гэтым памерам і, як усе фінансавыя сродкі, ваціраваўся ў палаце народных прадстаўнікоў.

Пры прызначэнні апанажу трымаліся адной з наступных галоўных сістэм: 1) сістэма, пры якой кожнаму прынцу пры дасягненні ім паўналецця прызначаецца апанаж, вызначаецца нерухомая маёмасць, якая пераходзіць ў выпадку яго смерці зноў да дзяржавы; 2) спадчынная сістэма, пры якой прызначаны апанаж пераходзіць пасля смерці таго, хто яго атрымаў, да яго спадчыннікаў, дзеліцца паміж імі і вяртаецца дзяржаве, толькі калі яго лінія згасне.

У Расійскай імперыі ўтрыманне членаў імператарскай сям'і было вызначана імператарам Паўлам I (5 красавіка 1797) зусім на іншых пачатках — на падставе створаных тады ўдзельных маёнткаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).