Апанас Андрэевіч Ахрэм
Апанас Андрэевіч Ахрэм | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 2010 (96 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія, біяарганіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | акадэмік НАНБ, прафесар |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Апанас Андрэевіч Ахрэм (8 лютага 1914, в. Урэчча, Вілейскі раён — 5 сакавіка 2010) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1970), доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1934 годзе. У 1961—1962 гадах А. А. Ахрэм працаваў у Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах у лабараторыях пад кіраўніцтвам такіх выбітных хімікаў, як будучы нобелеўскі лаўрэат Р. Б. Вудвард і прафесар К. Джэрасі[3]. У 1963—1972 гадах загадчык лабараторыі хіміі картыкастэроідаў Інстытута арганічнай хіміі АН БССР. У 1974—1988 гадах дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1988 года — Ганаровы дырэктар. Член Прэзідыума Акадэміі навук БССР з 1973[2] года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 100 вынаходніцтваў[4].
Навуковыя даследаванні па біяарганічнай хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў рэакцыю гетэраанеліравання, рэакцыю хлорангідрыда ацэтыльсаліцылавай кіслаты з цукрамі, нуклеазідамі і нуклеатыдаў, стэрэаспецыфічную перагрупоўку стэроідных гліцыдолаў пад дзеяннем грыньяраўскага рэагента; з’ява рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях (1975)[2].
Галоўны рэдактар часопіса «Известия АН БССР. Серия химических наук» з 1972[2] года.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Тонкослойная хроматография. — М. 1965 (разам з А. І. Кузняцовай).
- Полный синтез стероидов. — М.: Наука, 1967 (разам з Ю. А. Цітовым).
- Total Steroid Synthesis. New York, Plenum Press, 1970 (with Yu.A.Titov).
- Стероиды и микроорганизмы. — М.: Наука, 1970 (разам з Ю. А. Цітовым).
- Экдизоны — стероидные гормоны насекомых. — Мн.: Наука и техника, 1973 (совм. с И. С. Левиной, Ю. А. Титовым).
- О природе стероидсвязывающего центра транскортина человека (разам з А. В. Свірыдавым і А. А. Стральчонкам) // Доклады АН СССР. 1978. Т. 242. № 5.
- Экдистероиды: химия и биологическая активность. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с Н. В. Ковганко).
- Стероиды: Экологические функции. — Мн.: Наука и техника. 1990 (совм. с Н. В. Ковганко).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі, арганізацыю доследнай вытворчасці і ўкараненне ў практыку аховы здароўя радыёдыягнастычных набораў[4].
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), «Знак Пашаны» (1952), Айчыннай вайны I ступені (1945), Айчыннай вайны II ступені (1944, 1985), Чырвонай Зоркі (1943), медалямі[4], ордэнам Пашаны (2004).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]17 кастрычніка 2014 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі прайшла канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Ахрэма. Адкрыта памятная дошка навукоўцу[5].
Зноскі
- ↑ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- ↑ а б в г Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
- ↑ Afanasii A. Akhrem (on his birthday and his 70th year of scientific activity) (англ.)
- ↑ а б в Академик АХРЕМ Афанасий Андреевич (руск.)
- ↑ У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ахрэ́м Апанас Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Ахрем Афанасий Андреевич // Волков В. А., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: Высшая школа, 1991.
- Лахвич Ф. А., Лиштван И. И., Матвеев А. В. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 85-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. № 1.
- Мясникович М. В., Борисевич Н. А., Комаров В. С. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 90-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2003. № 1.
- Лесникович А. И., Крутько Н. П., Агабеков В. Е. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 95-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008. № 2.
- Афанасий Андреевич Ахрем // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010. № 2.
- Ахрэ́м Апанас Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 191—192. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ахрэм Апанас Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 60. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ахрэм, Апанас Андрэевіч (доктар хімічных навук ; 1913—2010)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- АХРЭМ Апанас Андрэевіч. Памяці вучонага. // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Афанасий Андреевич Ахрем (1913—2010) // Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
- Апанас Андрэевіч Ахрэм у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі БНТУ
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі