Апанас Фёдаравіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апанас Фёдаравіч Кавалёў
Сцяг2-і Старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Мінскай вобласці
ліпень 1938 — 25 студзеня 1939
Папярэднік Міхаіл Кулагін
Пераемнік Андрэй Цёмкін
Сцяг5-ы Старшыня Савета Народных Камісараў Беларускай ССР
10 верасня 1937 — 22 ліпеня 1938
Папярэднік Даніла Валковіч
Пераемнік Кузьма Кісялёў

Нараджэнне 15 студзеня 1908(1908-01-15)
Смерць 20 ліпеня 1993(1993-07-20) (85 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Род войскаў Forces of Special Purpose[d]
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Апана́с Фё́даравіч Кавалё́ў (15 снежня 1908, в. Лошніца — 20 ліпеня 1993) — беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1931), Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе (1932), Маскоўскі завочны інстытут савецкага гандлю.

Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю.

Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску.

З верасня 1937 па ліпень 1938 года ўзначаліў Савет Народных Камісараў БССР. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжванню народнай гаспадаркі.

З ліпеня 1938 года і да свайго арышту быў Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці. Па сфабрыкаванай справе «ворагаў народа» быў арыштаваны і больш трох гадоў правёў у турмах Мінска, Масквы, Полацка, Табольска.

Пасля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі ў Омскай вобласці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да смерці (20 ліпеня 1993 г.).

У 1937—38 гадах быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга-ўспаміны «Звон мой — праўда» (Мінск, 1989)
  • «Зялёнае і чорнае» (1990)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]