Апарыя
Выгляд
Апары́я (ад грэч. ἀπορία — літаральна «бязвыхаднасць») — тэрмін, які абазначае цяжкавырашальную праблему, звычайна звязаную з супярэчнасцю паміж данымі вопыту і мысленным аналізам[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню апарыі былі выкарыстаны ў старажытнагрэчаскай філасофіі. Найбольш вядомымі з’яўляюцца апарыі Зянона з Элеі, якія выяўлялі супярэчнасці ў паняццях неперарыўнасці руху, часу і прасторы. Таксама апарыі сустракаюцца ў працах Сакрата, Платона, Арыстоцеля і прадстаўнікоў скептыцызму[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 418.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Апарыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 418. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).