Апатытавыя руды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апатытавыя руды — прыродныя мінеральныя агрэгаты, у якіх ёсць апатыт у колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай перапрацоўкі. Найбольшае прамысловае значэнне маюць радовішчы, звязаныя з магматычнымі пародамі.

Найбольшыя запасы апатытавых руд у Расіі, Бразіліі, ПАР, Фінляндыі.

Апатытавыя руды выкарыстоўваюцца для вытворчасці фосфарных угнаенняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў, а таксама ў металургіі, шкляной і керамічнай прамысловасці.