Апелес
Выгляд
| Апелес | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 370 да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 306 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Бацька | Pytheas[d] |
| Род дзейнасці | мастак, пісьменнік |
| Уплыў | Pamphilus of Amphipolis[d] і Ephorus[d] |
| Уплыў на | Perseus[d] |
Апелес (стар.-грэч.: Ἀπελλῆς, лац.: Apelles, прыкладна 370—306 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі жывапісец, сябар Аляксандра Вялікага.
Апелес, сын Піфія, быў адным з найбольш знакамітых грэчаскіх жывапісцаў старажытнасці, якія працавалі ў пачатку эліністычнага перыяду. Старажытныя крыніцы паведамляюць, што ён паходзіў з Коса або з Эфеса, але лічыцца верагодным, што ён нарадзіўся ў старажытным горадзе Іоніі Калафоне, на поўнач ад Эфеса. Большая частка інфармацыі аб жыцці і працах мастака ўзяты з 35-й кнігі натуральнай гісторыі (грэч. Φυσικής Ιστορίας, лац. Naturalis Historia), напісанай Плініем Старэйшым (23—79 гг. н. э.), у адпаведнасці з якой Апелес быў на піку славы ў гады 112-й Алімпіяды (332—329 гг. да н. э.).
Зноскі
- ↑ Апеллесъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 400–401.