План Барбароса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аперацыя «Барбароса»)
План Барбароса

«Барбароса» (Дырэктыва № 21. План «Барбароса», ням.: Weisung Nr. 21. Fall Barbarossa) — кодавая назва плана вайны Германіі супраць СССР, прынятага ў снежні 1940.[1] Распрацоўка плана «Барбароса» пачалася 21 ліпеня 1940 года. План, канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам генерала Ф. Паўлюса, быў зацверджаны 18 снежня 1940 дырэктывай Вярхоўнага галоўнакамандуючага вермахта. Прадугледжваўся вокамгненны разгром асноўных сіл Чырвонай Арміі на захад ад рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна, у далейшым вызначалася захапіць Маскву, Ленінград і Данбас з наступным выхадам на лінію Архангельск — Горкі — Астрахань.

Меркаваная працягласць асноўных баявых дзеянняў — 2-3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу» (ням.: Blitzkrieg). План ваенных дзеянняў прадугледжваў і ажыццяўленне буйных эканамічных мерапрыемстваў (план «Ольдэнбург») па эксплуатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генеральнага штаба ўзброеных сіл.

Расстаноўка сіл[правіць | правіць зыходнік]

Германія і саюзнікі[правіць | правіць зыходнік]

План прадугледжваў удзел у вайне на баку Германіі Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, Румыніі і Славакіі.

Для нападзення на СССР было створана тры групы армій.

  • Група армій «Поўнач» (генерал-фельдмаршал Вільгельм Рытэр фон Лееб) была разгорнутая ва Усходняй Прусіі, на фронце ад Клайпеды да Голдапа. У яе ўваходзілі 16-я армія, 18-я армія і 4-я танкавая група — разам 29 дывізій (у тым ліку 6 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 1-ы паветраны флот (1070 баявых самалётаў). Задача групы — разграміць савецкія войскі ў Прыбалтыцы, захапіць Ленінград і парты на Балтыйскім моры, у тым ліку Талін і Кранштат.
  • Група армій «Цэнтр» (генерал-фельдмаршал Федар фон Бок) была разгорнутая ў Польшчы і займала фронт ад Голдапа да Уладавы. У яе ўваходзілі 4-я армія, 9-я армія, 2-я танкавая група і 3-я танкавая група — разам 50 дывізій (у тым ліку 15 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 2-ы паветраны флот (1680 баявых самалётаў). Задача групы — рассекчы стратэгічны фронт савецкай абароны, акружыць і знішчыць савецкія войскі ў Беларусі і развіваць наступленне на Маскву.
  • Група армій «Поўдзень» (генерал-фельдмаршал Герд фон Рундштэт) займала фронт ад Любліна да вусця Дуная. У яе ўваходзілі 6-я армія, 11-я армія, 17-я армія, 3-я румынская армія, 4-я румынская армія, 1-я танкавая група і рухомы венгерскі корпус — разам 57 дывізій (у тым ліку 9 танкавых і матарызаваных). Наступленне падтрымліваў 4-ы паветраны флот (800 баявых самалётаў) і румынскія ВПС (500 самалётаў). Задача групы — разграміць савецкія войскі на правабярэжнай Украіне, выйсці да Дняпра і развіваць наступленне на ўсход ад Дняпра.

СССР[правіць | правіць зыходнік]

У СССР на базе ваенных акруг, якія знаходзіліся на заходняй мяжы, былі створаныя 4 фронта:

  • Паўночна-Заходні фронт (камандуючы Ф. Кузняцоў) створаны ў Прыбалтыцы. У яго ўваходзілі 8-я армія, 11-я армія, 27-я армія — разам 34 дывізіі (у тым ліку 6 танкавых і матарызаваных).
  • Заходні фронт (камандуючы Дз. Паўлаў) створаны ў Беларусі. У яго ўваходзілі 3-я армія, 4-я армія, 10-я армія, 13-я армія — разам 45 дывізій (у тым ліку 20 танкавых і матарызаваных).
  • Паўднёва-Заходні фронт (камандуючы М. Кірпанос) створаны на Заходняй Украіне. У яго ўваходзілі 5-я армія, 6-я армія, 12-я армія, 26-я армія — разам 45 дывізій (у тым ліку 18 танкавых і матарызаваных).
  • Паўднёвы фронт (камандуючы І. Цюленеў) створаны ў Малдавіі і Паўднёвай Украіне. У яго ўваходзілі 9-я армія, 18-я армія — разам 26 дывізій (у тым ліку 9 танкавых і матарызаваных).
  • Балтыйскі флот ВМФ СССР (камандуючы У. Трыбуц) меў у сваім складзе 2 лінкора, 2 крэйсера, 2 лідара эсмінцаў, 19 эсмінцаў, 65 падводных лодак, 48 тарпедных кацераў, 656 самалётаў.
  • Чарнаморскі флот ВМФ СССР (камандуючы П. Акцябрскі) меў у сваім складзе 1 лінкор, 5 лёгкіх крэйсераў, 16 лідараў і эсмінцаў, 47 падводных лодак, 2 брыгады тарпедных кацераў, звыш 600 самалётаў.

Першая фаза (22 чэрвеня - 10 ліпеня 1941)[правіць | правіць зыходнік]

Другая фаза (10 ліпеня - жнівень 1941)[правіць | правіць зыходнік]

Паварот ад Масквы[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі аперацыі «Барбароса»[правіць | правіць зыходнік]

Канчатковая мэта плана недасягнутая. Нягледзячы на тактычныя поспехі вермахта, спроба разграміць СССР працягам адной кампаніі правалілася. Стратэгічны вынік — правал бліцкрыга.

Зноскі

  1. Кізіма С. А.…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • B. H. Liddell Hart. History of the Second World War. — New York: G.P. Putnam's Sons, 1971.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.