Аперацыя «Вісла»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аперацыя "Вісла" (польск.: Akcja "Wisła"; укр.: Операція "Вісла") - этнічная чыстка, праведзеная ў 1947 г. (пачатак — 29 сакавіка) па рашэнні партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Савецкага Саюза і Польскай Народнай Рэспублікі. Заключалася ў прымусовай, з выкарыстаннем войскаў, дэпартацыі ўкраінцаў з іх этнічных тэрыторыйЛемкаўшчыны, Надсяння, Падляшша і Холмшчыны - на тэрыторыі заходняй і паўночнай часткі польскай дзяржавы, якія да 1945 г. належалі Германіі, так званыя "Вернутыя землі" (польск.: Ziemie odzyskane), а таксама ў СССР, з мэтай абмежавання падтрымкі ўкраінскага падполля і нацыянальна-вызваленчага руху мясцовым насельніцтвам.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятны знак дэпартаваным украінцам ў горадзе Самбар на Львоўшчыне

У 1944 г. паміж урадамі СССР і Польшчы было падпісана Пагадненне аб узаемным абмене насельніцтвам у памежных раёнах. Гэта першае высяленне украінцаў з спрадвечных ўкраінскіх зямель, што ў той час належалі Польшчы, якое папярэднічала Аперацыі "Вісла" і якое павінна было (па ўмовах пагаднення) быць выключна добраахвотным, насамрэч праводзілася часцяком прымусова і з ужываннем ваеннай сілы.

Пагадненне аб узаемным абмене насельніцтвам у памежных раёнах прадугледжавала:

  • пазбаўленне правоў украінцаў на зямлю,
  • ліквідацыю ўкраінскіх школ,
  • ліквідацыю культурна-адукацыйных устаноў,
  • ліквідацыю грэка-каталіцкай царквы і г.д.

На працягу кастрычніка 1944 - жніўня 1946 гг., па дадзеных польскіх крыніц, ва УССР было пераселена 482 тыс. асоб украінскага паходжання з польскай тэрыторыі.

Перасяленні і масавыя рэпрэсіўныя акцыі польскага ўрада адносна ўкраінскага грамадзянскага насельніцтва выклікалі заканамернае рашучае супрацьдзеянне нацыянальна-патрыятычных сіл, Украінскай Паўстанцкай Арміі і нацыяналістычнага падполля - Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў на тэрыторыі Закерзоння, што ўяўляла сур'ёзную пагрозу для існавання таталітарнага рэжыму. Пры гэтых умовах камуністычная ўлада, працягваючы сваю антыўкраінскую палітыку, вырашыла цалкам выселіць ўкраінскае насельніцтва з яго этнічных зямель і развеяць ўкраінскаю нацыянальную меншасць у Польшчы.

Падставай да пачатку аперацыі стала гібель 28 сакавіка 1947 г. у раёне вёскі Ябланька ў баі з аддзелам УПА намесніка міністра абароны міністра абароны (ІІ віцэ-міністра нацыянальнай абароны) Польшчы генерала Караля Свярчэўскага.

У гэты ж дзень на пасяджэнні Палітбюро Польскай Рабочай Партыі (польскі аналаг КПСС) было прынята рашэнне аб поўнай дэпартацыі ўкраінскага насельніцтва ў новаўтвораныя на былых нямецкіх землях ваяводствы - Вроцлаўскае, Гданьскае, Зялёнагурскае, Кашалінскае, Ольштынскае, Познаньскае і Шчэцінскае.

28 сакавіка - адмысловая пастанова Палітбюро ЦК ПРП: "У рамках рэпрэсіўнай акцыі ў дачыненні да ўкраінскага народа пастаноўлена: 1. Хуткімі тэмпамі перасяліць украінцаў і змешаныя сем'і на Вернутыя тэрыторыі (перш за ўсё ў Паўночную Прусію), не ўтвараючы кампактных груп і не бліжэй, чым 100 км ад мяжы».

Дэпартацыйныя мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • з 28 красавіка 1947 да 15 чэрвеня 1947 гг. высяляліся ўкраінцы з паветаў Ліска, Сянік, Пярэмышль, Ясла, Кросны, Любачоў, Галубкі, Яраслаў;
  • да 30 чэрвеня 1947 г. вывозілася ўкраінскае насельніцтва з паветаў Новы Сонч, Новы Тарг, Тамашоў Любельскі, Грубешаў.
  • да канца кастрычніка 1947 г. дэпартавана насельніцтва з астатніх паветаў Закерзоння.

На 31 ліпеня 1947 г., па польскіх дадзеных, было пераселена 140 тыс. чалавек, заключана ў канцлагер Явожно 3,8 тыс. чал., забіта 655 чал., арыштавана 1,5 тыс. членаў украінскага руху супраціву.

1 жніўня 1947 г. тайная інспекцыя Дзяржаўнай камісіі бяспекі загадала камандуючым Кракаўскага і Люблінскага ваяводстваў выселіць усіх украінцаў, якія засталіся на іх тэрыторыі пасля акцыі «Вісла», без аглядкі на ступень лаяльнасці і партыйную прыналежнасць і арганізаваць кантрольныя брыгады па праверцы кожнай выселенай вёскі, каб у іх не засталася ні адна ўкраінская або змяшаная сям'я.

Спрабуючы паскорыць асіміляцыю перасяленцаў, органы ўлады дапускалі пераезд у адну мясцовасць не больш за 3-4 украінскіх сям'і.

Да канца 1947 г. у месцы, адкуль было дэпартавана ўкраінскае насельніцтва, было пераселена каля 14 тыс. асоб польскай нацыянальнасці.

27 жніўня 1949 г. у ПНР урадавым дэкрэтам украінцы былі пазбаўленыя правоў на гаспадаркі, з якіх яны былі выселеныя падчас акцыі "Вісла" і на пакінутую там маёмасць.

Прапанова аб дадатковым перасяленні ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1947 г. ўрад Польшчы звярнулася да СССР з запытам аб магчымасці размяшчэння на тэрыторыі УССР 15-20 тыс. перасяленцаў, якія выказалі жаданне на перасяленне ў СССР. Запыт паступіў 29-30 сакавіка 1947 г. праз намеснік міністра замежных спраў СССР В. Гусева, дзе ў прыватнасці адзначалася, што "палякі лічаць, што пры такой пастаноўцы пытання частка ўкраінцаў будзе прасіцца выехаць у УССР, і пазбаўляць іх такой магчымасці непажадана".

Савецкае кіраўніцтва ў асобе Лазара Кагановіча, першага намесніка старшыні СНК СССР - Савета Міністраў СССР, выказала згоду з гэтай прапановай.