Аперацыя «Зорнае святло»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аперацыя «Зорнае святло»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
OperationStarlight.jpgПартызаны, захопленыя ў палон у ходзе аперацыі «Зорнае святло». На заднім плане — верталёт UH-34
Дата 18—24 жніўня 1965
Месца Паўднёвы В’етнам
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
Сцяг В'етконга В’етконг Сцяг ЗША ЗША
Камандуючыя
Нгуен Цён Льюіс Уолт
Оскар Пітрас
Сілы бакоў
5500 чалавек 1500 чалавек
Страты
614 загінулых 46 загінулых

«Старлайт» (бел.: «Зорнае святло») — ваенная аперацыя, праведзеная корпусам марской пяхоты ЗША ў жніўні 1965 годаа падчас В’етнамскай вайны.

Падраздзяленні марской пяхоты і арміі ЗША праводзілі наступальныя аперацыі ў Паўднёвым В’етнаме з мая па чэрвеня 1965 года, сустракаючы спачатку толькі эпізадычны супраціў партызан НФВПВ. У жніўні камандаванне 3-й дывізіі марской пяхоты атрымала ад партызана-перабежчыка інфармацыю, што 1-й полк НФВПВ рыхтуецца атакаваць амерыканскую базу «Чулай» (правінцыя Куангнгай). Было вырашана нанесці папераджальны ўдар па вядомых пазіцыях праціўніка.

Аперацыя «Старлайт» была распрацавана ў самыя кароткія тэрміны і прадугледжвала правядзенне адначасовага марскога і верталётнага дэсанту ў раёне вёскі Вантыонг на поўдзень ад Чулай, што павінна было прывесці да акружэння 1-га палка. Вылучэнне войскаў пачалося 17 жніўня. Высадка дэсанту з 4 батальёнаў была праведзена раніцай 18 жніўня. Амаль адразу амерыканскія сілы сутыкнуліся з сур’ёзным супрацівам праціўніка. Асноўныя баявыя дзеянні разгарнуліся вакол вышыні 43 і вёскі Анкуонг. Акрамя таго, у засаду партызан трапіла амерыканская калона забеспячэння. Дзякуючы масіраванай артылерыйскай і авіяцыйнай падтрымцы марской пяхоце ва ўсіх выпадках удалося выбіць праціўніка з займаных ім пазіцый. Да канца дня падраздзялення НФВПВ адступілі, відавочна, знайшоўшы пралом у коле акружэння. Аперацыя «Старлайт» доўжылася да 24 жніўня, аднак больш не суправаджалася кантактамі з праціўнікам.

У ходзе аперацыі марская пяхота страціла каля 50 чалавек загінулымі. Страты НФВПВ ацэньваюцца прыкладна ў 600 чалавек загінулымі. Амаль усе страты бакоў прыпадаюць на бой 18 жніўня. Аперацыя лічыцца буйной перамогай сіл ЗША. 1-й полк НФВПВ пасля панесеных страт на некаторы час (верагодна, да кастрычніка) страціў баяздольнасць. Аперацыя атрымала шырокую вядомасць дзякуючы таму, што прывяла да першай буйной бітвы В’етнамскай вайны з удзелам наземных сіл ЗША.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]