Аперацыя «Зэт»
Аперацыя «Зэт» — назва праграмы СССР па аказанні ваеннай дапамогі Кітаю ў гады япона-кітайскай вайны.
Перадумова[правіць | правіць зыходнік]
З 1927 г. адносіны паміж СССР і Кітайскай Рэспублікай прыкметна пагоршыліся. Гэта было звязана з пачаткам грамадзянскай вайны ў Кітаі, дзе партыі Гаміньдан і ўраду Чан Кайшы супрацьстаялі камуністы, якіх падтрымліваў Савецкі Саюз. Пасля пачатку япона-кітайскай вайны пачаўся працэс збліжэння дзвюх дзяржаў. У жніўні 1937 г. быў заключаны савецка-кітайскі дагавор аб ненападзе. У верасні таго ж года КПК атрымала права легальнай дзейнасці на ўсёй тэрыторыі Кітая. Такое пацяпленне ў адносінах дзвюх краін выклікалі памежныя сутыкненні паміж СССР і Японіяй.
Правядзенне аперацыі[правіць | правіць зыходнік]
26 верасня 1937 г. пачалося стварэнне аддзела Z па ўзоры аддзела, які праводзіў аперацыю Х у Іспаніі. У Кітай былі накіраваны савецкія ваенныя саветнікі і лётчыкі. Для правядзення аперацыі задзейнічалі больш за 4000 вайскоўцаў.
17 кастрычніка пачаліся пастаўкі ваенных матэрыялаў грузавікамі праз Сіньцзян па маршруце Алма-Ата — Урумчы — Хамі — Сучжоў — Ланчжоў. Быў таксама асвоены і маршрут праз Манголію, які быў удвая карацей.
У перыяд правядзення аперацыі было пастаўлена 82 танкі Т-26, 700 аўтамашын, 240 палявых гармат, 20 зенітных гармат, 430 малакаліберных гармат і каля 2 млн снарадаў да іх, 300 станковых кулямётаў, 3 600 ручных кулямётаў, больш за 40 000 000 вінтовачных патронаў.
У Кітай было накіравана 3000 тон авіябомбаў і вогнепрыпасаў, 1000 тон авіяцыйных грузаў, 1430 тон авіягаручага. Краіна атрымала ад СССР каля 500 самалётаў. Сярод іх былі: 6 ТБ-3, 146 СБ, 109 І-16, 8 УТІ-4, 222 І-15.
Аперацыя працягвалася да 1941-га, калі яна была згорнута ў сувязі з падпісаннем пакта аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Операция «Z»Архівавана 9 лістапада 2017.
- Военная помощь СССР КитаюАрхівавана 20 кастрычніка 2020.
- Помощь СССР Китаю в 1930—1950-е годыАрхівавана 18 лютага 2018.