Аперацыя «Каверы»
Аперацыя «Каверы» | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023), Эвакуацыя замежнікаў з Судана (2023) | |
Дата | з 24 красавіка па 5 мая 2023 |
Дата пачатку | 24 красавіка 2023 |
Месца | Судан |
Прычына | пачатак баявых дзеянняў |
Удзельнікі | |
Вынік | 3862 чал. вывезены |
Аперацыя «Каверы» (хіндзі: कावेरी, транскрыпцыя: Kaaveree, літ. «рака Каверы ») — аперацыя ўрада Індыі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз індыйскіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[1][2].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.
Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[3], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Падчас баёў тысячы індыйцаў затрымаліся ў сталічным Хартуме[4]. Каля 500 грамадзян краіны трапілі ў горад Порт-Судан[5]. Усяго ў краіне на той момант знаходзілася 4000 грамадзян Індыі[6].
Правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Улады, каб выратаваць суайчыннікаў, накіравалі два ваенных транспартніка Lockheed C-130 Hercules і ваенны карабель INS Sumedha[5]. Пазней стала вядома, што падключаны таксама INS Teg[7].
25 красавіка па моры на INS Sumedha[7] было вывезена 278 індыйцаў[8]. У наступны час эвакуацыя працягвалася па паветры.
У ноч з 27 на 28 красавіка з Вадзі-Саідна выляцеў C-130J з 121 інцдыйцам. Рэйс быў небяспечным, бо ў гэтым раёне вяліся баявыя дзеянні (пазней тут трапіць пад абстрэл турэцкі самалёт[9]). Борт ляцеў без агнёў узлётна-пасадачнай паласы на зямлі і без навігацыйных сродкаў пасадкі. Набліжаючыся да паветранай гавані, пілоты выкарыстоўвалі свае бартавыя электрааптычныя і інфрачырвоныя датчыкі, каб пераканацца, што ўзлётна-пасадачная паласа вольная ад перашкод і паблізу няма варожых сіл. Пры пасадцы рухавікі самалёта працягвалі працаваць, пакуль восем узброеных камандас дапамагалі пагрузіць людзей. Узлёт з Вадзі-Саідна ажыццяўляўся з дапамогай прыбораў начнога бачання[10].
Цалкам за 28-га чысла вывезена 754 грамадзян Індыі. Сярод выратаваных — супрацоўнік французскай дыпмісіі, а таксама яго сям’я[10].
2 мая праведзена эвакуацыя 231 індыйца[11].
4 мая Індыя завяршыла эвакуацыю прадстаўнікоў племя хакі-пікі з штата Карнатака. Эвакуіраваныя былі размешчаны ў школе ў Порт-Судане, а затым адпраўлены самалётам у Джыду[12]. 5 мая апошні самалёт ВПС Індыі вярнуўся дадому з 47 пасажырамі. Было абвешчана аб заканчэнні аперацыі[13].
Зноскі
- ↑ India launches Operation Kaveri to evacuate its nationals from Sudan (англ.). Deccan Herald (24 красавіка 2023).
- ↑ India launches Operation Kaveri to evacuate stranded citizens from war-hit Sudan(нявызн.). The Hindu (24 красавіка 2023).
- ↑ "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera(англ.). 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
- ↑ India Launches 'Operation Kaveri' to Evacuate Stranded Indians from Sudan (англ.). VOA. Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ а б "IAF planes on standby, INS Sumedha at Port Sudan as India seeks to expedite evacuation from Sudan". Economic Times(англ.). 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 23 April 2023. Праверана 2023-04-23.
- ↑ India Launches 'Operation Kaveri' to Evacuate Stranded Indians from Sudan (англ.). VOA. Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ а б India begins evacuation from Sudan; 278 Indians board naval ship to Jeddah (англ.). Hindustan Times (25 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ First batch of 278 Indians leaves crisis-hit Sudan under Operation Kaveri (англ.). Deccan Herald (25 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ "Sudan's army accuses RSF of shooting at Turkish evacuation plane outside Khartoum". Al Arabiya(англ.). 28 April 2023. Праверана 2023-04-28.
- ↑ а б IAF pilots land aircraft on unlit runway to rescue 121 . Tribune India. Праверана 29 April 2023.
- ↑ Sudan crisis: 231 Indians reach Ahmedabad from Jeddah (англ.). The Hindu. Праверана 2 May 2023.
- ↑ Bhattacherjee, Kallol (4 May 2023). "Operation Kaveri | India completes risky evacuation of most of the Hakki Pikki tribe members from Sudan". The Hindu [Indian English]. The Hindu. Праверана 4 May 2023.
- ↑ भाषा, पीटीआई- (6 मई 2023). "खत्म हुआ 'ऑपरेशन कावेरी'! सेना की 17 उड़ानें, नौसेना के 5 जहाज, सूडान से वापस आए 3862 भारतीय". www.abplive.com(хіндзі).
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)