Аперацыя «Кіпцюр-Меч»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Кіпцюр-Меч»
Асноўны канфлікт: Турэцка-курдскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата 20 лістапада 2022 — цяперашні час
Месца Сірыя Паўночная і ўсходняя Сірыя
Ірак паўночны Ірак
Праціўнікі
 Турцыя
ССА
Сірыя:
 Сірыя
Аўтаномная адміністрацыя паўночнай і ўсходняй Сірыі
Ірак:
Рабочая партыя Курдыстана
Сілы бакоў
Турцыя Узброеныя сілы Турцыі:
Ваенна-паветраныя сілы Турцыі
Сухапутныя войскі Турцыі (артылерыйская падтрымка)
Сірыйская нацыянальная армія
Дэмакратычныя сілы Сірыі:

Сірыя Узброеныя сілы Сірыі

Страты
SOHR: 1 турэцкі ваеннаслужачы
1 ваеннаслужачы ССА
SOHR: 34 ваеннаслужачыя Дэмакратычных сіл Сірыі
23 ваеннаслужачыя Узброеных сіл Сірыі
СДС: 11 мірных жыхароў, 1 член СДС і 15 ваеннаслужачых Узброеных сіл Сірыі

Аперацыя «Кіпцюр-Меч» (турэцк.: Pençe-Kılıç Operasyonu) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Турцыі пры падтрымцы пратурэцкіх узброеных фарміраванняў сірыйскай апазіцыі (Сірыйская нацыянальная армія) на поўначы і ўсходзе Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і поўначы Іракскай Рэспублікі супраць Дэмакратычных сіл Сірыі і курдскіх узброеных атрадаў. Афіцыйная аб’ява аб пачатку аперацыі была зроблена Генштабам УС Турцыі 20 лістапада 2022 года. Нагодай стаў тэракт у Стамбуле, арганізаваны па даных Турцыі членамі курдскіх груповак.

Аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

20 лістапада каля паўночы па мясцовым часе авіяцыя ВПС Турцыі нанесла серыю авіяўдараў па паўночнай Сірыі і Іраку, у выніку чаго ў Сірыі загінулі 36 байцоў Дэмакратычных сіл Сірыі і сірыйскіх салдат, а таксама рэпарцёр інфармацыйнага агенцтва «Hawar News Agency». Па даных Узброеных сіл Турцыі ўдары былі нанесены па цэлях у Кабані, Тэль-Рыф'ят, Дзярык у Сірыі і Кандзіль, Асос, Хакурк — у Іраку. У выніку ўдару былі пашкоджаны 89 цэляў (сховішчы, бункеры, пячоры, тунэлі, штабы і склады)[1][2].

Увечары СДС выпусцілі больш за 15 ракет і артылерыйскіх снарадаў па турэцкай ваеннай базе ў Дабіку на поўначы правінцыі Алепа. Турэцкія крыніцы паведамілі пра абстрэл свайго КПП на мяжы з Сірыяй, у выніку якога адзін ваеннасужачы і восем паліцэйскіх параненыя.

22—23 лістапада ВПС Турцыі нанеслі ўдар па нафтагазавай энергетычнай інфраструктуры ў правінцыі Эль-Хасака[3][4]. Турэцкія ВПС нанеслі ўдар па горадзе Макман на паўночным захадзе правінцыі Дэйр-эз-Зор[5][6].

Зноскі

  1. "Death toll update The number of regime soldiers killed in Turkish airstrikes jumps to 18". SOHR. 25 November 2022. Праверана 25 November 2022.
  2. "CPJ calls on Turkish authorities to investigate airstrikes that killed Hawar News Agency reporter". Камітэт абароны журналістаў. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
  3. "Military escalation Turkish ground forces shell new oil field in Al-Hasakah". SOHR. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
  4. "18th attack today Turkish drone attack on vehicle leaves three killed and injured in Al-Qamishly". SOHR. 24 November 2022. Праверана 24 November 2022.
  5. "Turkish dramatic escalation Turkish aircraft targets area at Al-Hasakah-Al-Raqqah-Deir Ezzor triangle". SOHR. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.
  6. "Turkish occupation warplanes shell Makman village in Deir-ez-Zor". Hawar News Agency. 22 November 2022. Праверана 24 November 2022.