Аперацыя «Нгуен Хюэ»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аперацыя «Нгуен Хюэ»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Ofensiva pascua.jpg
Напрамкі удараў паўночнав’етнамскай арміі ў ходзе наступлення.
Дата 30 сакавіка22 кастрычніка 1972
Месца В'етнам, прылеглыя да яго тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, акваторыя Паўднёва-Кітайскага мора
Вынік кожны бок абвясціў аб сваёй перамозе, значныя страты ў варагуючых войсках, Паўночны В’етнам не завяршыў вайну ў 1972 годзе, Паўднёвы В’етнам даказаў сваю баяздольнасць
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам:

FNL Flag.svg Рэспубліка Паўднёвы В’етнам:

Сцяг Паўднёвага В'етнама Рэспубліка В’етнам:

Сцяг ЗША :

Камандуючыя
FNL Flag.svg Ле Чонг Тан
FNL Flag.svg Чан Ван Ча
Сцяг Паўднёвага В'етнама Хаанг Суан Лам
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нго Куанг Чонг
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Ван Таан
Сцяг ЗША Крэйтан Абрамс
Сілы бакоў
300 тыс. чалавек
330—370 танкаў
280—320 гармат[1]
Паўднёвы В’етнам:
758 тыс. чалавек
550 танкаў
900 БТР
~1000 гармат
1397 самалётаў і верталётаў
1540 караблёў і катэраў[2]
ЗША: 1270 самалётаў
Страты
няма поўнай інфармацыі (дадзеныя В’етнама)
100 000 тысяч забітых, параненых і зніклых без вестак, каля 300 адзінак тэхнікі знішчана[3] (дадзеныя ЗША)
звыш за 180 тысяч забітых, параненых і зніклых без вестак, каля 1000 адзінак тэхнікі знішчана[4] (дадзеныя ЗША)
213 тысяч забітых і параненых, звыш за 1000 адзінак тэхнікі знішчана[5] (дадзеныя В’етнама)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Аперацыя «Нгуен Хюэ» (в’етн.: Chiến dịch Nguyễn Huệ) альбо Вялікоднае наступленне (англ.: Easter Offensive) — афіцыйная назва наступальнай аперацыі паўночнав’етнамскай арміі вясной 1972 года падчас В'етнамскай вайны. Разам з вясновым наступленнем 1975 года, наступальныя аперацыі 1972 года з’яўляюцца найбуйнейшай ваеннай кампаніяй В’етнамскай вайны.

Перадумова[правіць | правіць зыходнік]

Да 1972 года партызанскі рух у Паўднёвым В’етнаме быў у значнай меры аслаблены цяжкімі стратамі ў Тэцкім наступленні 1968 года, шырокамаштабнымі наземнымі аперацыямі войск ЗША і сумеснай амерыкана-паўднёвав’етнамскай аперацыяй «Фенікс». У той жа час разгорнуты ў ЗША антываенны рух прымусіў прэзідэнта Рычарда Ніксана пачаць вывад амерыканскіх войск з В’етнама і праграму «в’етнамізацыі». Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1972 года Ніксан быў зацікаўлены ў дасягненні прагрэсу на парыжскіх мірных перамовах. Паўночнав’етнамскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца гэтым і выступіць на перамовах з пазіцыі сілы, для чаго патрабавалася дасягнуць якога-небудзь буйнога поспеху на поле бою. Была распрацавана аперацыя «Нгуен Хюэ». Назва дадзена ў гонар в’етнамскага імператара Нгуена Хюэ, які разграміў кітайскія сілы ў 1789 годзе. Аперацыя мела на мэце разгром паўднёвав’етнамскай арміі і занятак шэрагу важных гарадоў Паўднёвага В’етнама. Значная роля адводзілася псіхалагічнаму ўздзеянню гэтага наступлення на пазіцыю амерыканскай дэлегацыі ў Парыжы і на антываенны рух у ЗША.

Ход[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя «Нгуен Хюэ» пачалася 30 сакавіка 1972 года, падчас каталіцкай Страсной пятніцы (з-за чаго гэта наступленне вядома ў краінах Захаду як «Велікоднае»). У ёй былі задзейнічаны, па розных дадзеных, больш за 10 паўнавартасных дывізій і больш 20 асобных палкоў (амаль уся рэгулярная армія Паўночнага В’етнама), якія мелі на ўзбраенні некалькі сотняў танкаў і значную колькасць артылерыі. Такім чынам, стаўка рабілася на класічную форму вядзення вайны. Наступленне праводзілася на трох франтах:

Акрамя таго, наносіліся некалькі дапаможных удараў.

У баях паўднёвав’етнамская армія панесла значныя страты ў жывой сіле, бронетэхніцы і артылерыі, аднак здолела спыніць прасоўванне праціўніка на цэнтральным і паўднёвым франтах[6]. Найбольшага поспеху паўночнав’етнамская армія дасягнула на паўночным фронце, дзе ёй удалося ўзяць горад Куанчы, цэнтр аднайменнай правінцыі. Аднак далейшае прасоўванне тут таксама было спынена. Вырашальную ролю ў адлюстраванні наступлення на ўсіх франтах згулялі амерыканскія ваенныя саветнікі, якія знаходзіліся ў паўднёвав’етнамскіх падраздзяленнях, а таксама амерыканская авіяцыйная падтрымка (асабліва прымяненне стратэгічных бамбавікоў Boeing B-52 Stratofortress). Адначасова авіяцыя ЗША аднавіла бамбардзіроўкі Паўночнага В’етнама і замініравала гавань Хайфона, праз якую праходзілі амаль усе ваенныя матэрыялы і тэхніка, якія пастаўляліся краіне. Амерыканскія наземныя падраздзяленні не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, так як да гэтага часу амаль усе баявыя часткі ўжо пакінулі краіну.

Улетку паўночнав’етнамская армія практычна спыніла наступальныя аперацыі. Да ліпеня яна кантралявала каля 10% тэрыторыі Паўднёвага В’етнама[7]. У канцы чэрвеня паўднёвав’етнамская армія пачала контрнаступленне, кульмінацыяй якога стала вяртанне кантролю над Куанчы ў верасні таго ж года.

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Па амерыканскіх заявах (Ф. Дэвідсан) паўночнав’етнамская армія пацярпела паразу ў наступленні 1972 года, тлумачачы гэта высокімі стратамі паўночнікаў — па яго дадзеных 40 тысяч чалавек забітымі, 60 тысяч параненымі, 450 танкаў[8]. Прычым гэтыя страты не прызнаны паўночнікамі, так як яны прызналі страту толькі 250 танкаў — 134 Т-54, 56 ПТ-76 і 60 Т-34-85[9]. Міністр абароны Паўночнага В’етнама Во Нгуен Зіяп быў адхілены ад прамога камандавання войскамі на поўдні, якое перайшло да яго намесніка Ван Ц’ен Зунга. Паўднёвав’етнамскія страты таксама апынуліся таксама вялікімі: 213[10] тысяч забітымі, параненымі, палоннымі, страты бронетэхнікі не апублікаваны да гэтага часу, вядома толькі што 3-я дывізія і 20-й полк страцілі ўсе танкі да аднаго[11], аднак для арміі Рэспублікі В’етнам гэта бітва стала момантам трыумфу: у сярэдзіне 1960-х гадоў яна лічылася небаяздольнай, але дзякуючы праграме «в’етнамізацыі» і падтрымцы ЗША даказала, што здольна эфектыўна супрацьстаяць войскам НФВПВ і ДРВ.

Правал наступлення перашкодзіў Паўночнаму В’етнаму выйграць вайну ў 1972 годзе[12]. Гэта прывяло да змены пазіцыі яго дэлегацыі на мірных перамовах у Парыжы, што ўвосень дапамагло дасягнуць значнага перамоўнага прагрэсу.

Сучасныя в’етнамскія гісторыкі лічаць, што Паўночны В’етнам атрымаў перамогу ў наступленні 1972 года. Аналагічнага меркавання прытрымліваліся савецкія даследчыкі.

Зноскі

  1. DOD Memoranda on the Situation in the Vietnam. CIA. April 4, 1973
  2. the Vietnamese Air Force 1951-1975 an analysis of its role in combat; and Fourteen hours at Koh Tang. A.J.C.Lavalle. DIANE Publishing. 1985. P. 44
  3. For a comparison of casualty figures, see Lewis Sorley, A Better War. New York: Harvest Books, 1999, Chapt. 20, fn. 49. Although North Vietnamese casualties were horrendus, the figure of 100.000 dead, often quoted in historical sources, is only an approximation. See Dale Andrade, Trial by Fire. New York: Hippocrene Books, 1995, p. 531.
  4. Clarke, Jeffrey J. (1988), United States Army in Vietnam: Advice and Support: The Final Years, 1965–1973, Washington, D.C: Center of Military History, United States Army, p. 275
  5. Bách khoa tri thức quốc phòng toàn dân. Nhà xuất bản Chính trị quốc gia. Hà Nội.2003. các trang 280–284 và 1734–1745.
  6. The A to Z of the Vietnam War. Edwin E. Moïse, Scarecrow Press, 2005. P. 43
  7. Spencer C. Tucker. Vietnam. — Virginia Military Institute, 1999. — P. 171.
  8. Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975). — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 681.
  9. Andrade, Dale. Trial By Fire: The 1972 Easter Offensive, America’s Last Vietnam Battle. New York: Hippocrene Books, 1995. p.531,536
  10. Bách khoa tri THC quc phòng toàn dân. NXB Chính trị quốc gia. Hà Nội.2003. các trang 280—284 và 1734—1745.
  11. Бронетехника во Вьетнаме. М.Никольский «Техника и вооружение» № 4/1998г.
  12. Spencer C. Tucker. Vietnam. — Virginia Military Institute, 1999. — P. 171

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946-1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]