Аперацыя «Непахісная рашучасць»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Непахісная рашучасць»
Асноўны канфлікт: Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы, Грамадзянская вайна ў Іраку, Інтэрвенцыя ЗША і іх саюзнікаў у Сірыі, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
Узлёт палубных штурмавікоў F-18 з палубы авіяносца «Карл Вінсан» (кастрычнік 2014)
Узлёт палубных штурмавікоў F-18 з палубы авіяносца «Карл Вінсан» (кастрычнік 2014)
Дата з 8 жніўня 2014
Месца  Ірак,  Сірыя
Вынік Сілы ІД выбітыя з Ірака ў Сірыю
Праціўнікі
 ЗША
 Аўстралія
 Нідэрланды
 Вялікабрытанія
 Канада
 Францыя
 Бельгія
 Данія
 Іарданія
 Саудаўская Аравія
 ААЭ
 Польшча (з чэрвеня 2016[1])
Ісламская дзяржава

 

Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Джо Байдэн (з 2021)
Злучаныя Штаты Амерыкі Дональд Трамп (2017—2021)

Злучаныя Штаты Амерыкі Барак Абама (2014—2017)
Злучаныя Штаты Амерыкі Чак Хэйгел (2014—2015)
Злучаныя Штаты Амерыкі Эштан Картэр (2015—2017)
Злучаныя Штаты Амерыкі Джэймс Мэціс (з 2017)
Злучаныя Штаты Амерыкі Лойд Осцін (2014—2016)
Злучаныя Штаты Амерыкі Джозэф Вотэл (з 2016)  

Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы
Сілы бакоў
5 000 9 000 — 200 000 (у розны час)
Страты
У Іраку

74 амерыканскія ваеннаслужачыя забіты[2][3][4]

У Сірыі

29—31 амерыканскіх ваеннаслужачых забіта (1 па небаявых прычынах)[5]

У Іраку

32 000[6]—80 000[7] баевікоў ІД забіты

У Сірыі

5 700 баевікоў ІД забіты[8]

Агульныя страты
1 370—13 125 грамадзянскіх загінулі ад дзеянняў кааліцыі[9][10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Непахісная рашучасць» (англ.: Operation Inherent Resolve, OIR) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў супраць міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Фінансавае, разведвальнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і палітычную падтрымку аперацыі ажыццяўлялі больш за 20 краін[11]. За год правядзення аперацыі са жніўня 2014 кааліцыя выдаткавала больш за 3 млрд долараў[12].

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя пачалася 8 жніўня 2014 года з авіяўдараў. У адпаведнасці са справаздачай міністэрства абароны ЗША за перыяд 2014—2015 гады ў нанясенні авіяцыйных удараў былі задзейнічаны ВПС ЗША, Аўстраліі, Канады, Даніі, Францыі, Іарданіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі і ААЭ. Акрамя гэтага ў знішчэнні інфраструктуры ісламістаў прыцягваліся караблі ВМС ЗША, разгорнутыя ў акваторыі Чырвонага мора і Персідскага заліва[13].

Па дадзеных на 20 жніўня 2015 года было праведзена 6 228 авіяўдараў, з якіх 3 847 прыйшліся на тэрыторыю Ірака, a 2 381 — па тэрыторыі Сірыі. Па дадзеных на 7 жніўня 2015 года, было знішчана больш за 10 тысяч мэтаў, з якіх 119 танкаў, 340 лёгкіх грузавікоў HMMWV, 2 577 агнявых пазіцый і т. д. Поўны кошт аперацыі да 31 ліпеня 2015 года дасягнуў 3,5 млрд долараў, што ў сярэднім складае 9,8 млн долараў у дзень на працягу 357 дзён аперацыі[14]. З амерыканскіх эсмінцаў па аб’ектах тэрарыстаў былі выпушчаны 47 крылатых ракет[11].

5 лютага 2018 года ЗША пачалі вывад войск з Ірака[15], аднак некаторая частка кантынгенту (5 000 чалавек) засталася.

4 мая 2018 гадоў у рамках аперацыі «Непахісная рашучасць» самалёты з авіяносца ЗША «Гары Трумэн», які знаходзіліся ў Міжземным моры[16], нанеслі ўдары па тэрарыстах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі[17].

5 студзеня 2020 года, пасля абвастрэння амерыкана-іранскага канфлікту, іракскі парламент прагаласаваў за вывад замежных войск з краіны[18]. Аднак амерыканскі прэзідэнт Д. Трамп адмовіўся выводзіць ваенныя кантынгенты, пакуль Ірак не заплаціць за пабудаваныя амерыканцамі базы, у адваротным выпадкі на краіну будуць накладзеныя магутныя санкцыі[19].

Авіяцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • ЗША: В-1В, F-15E, F-16A, F-22A, F/A-18, AV-8B, KC-135R, RC-135
  • Аўстралія: F/A-18
  • Бельгія: F-16А[20]
  • Канада: CF-18А
  • Данія: F-16A
  • Францыя: Рафаль, KC-135FR, Атлантыка-2
  • Нідэрланды: F-16A
  • Вялікабрытанія: RC-135W, Тарнада GR4, Вояджэр КС2 / 3
  • Бахрэйн: F-16A
  • Саудаўская Аравія: F-15S
  • ААЭ: Міраж, F-16A

Назва аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная назва аперацыі была дадзена толькі праз два месяцы пасля яе пачатку[11]. Прадстаўнікі камандавання ўзброеных сіл ЗША лічаць што: «імя аперацыі заклікана адлюстраваць сабой непахісную рашучасць і глыбокую прыхільнасць ЗША і краін-партнёраў у рэгіёне, а таксама ва ўсім свеце да знішчэння тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ і ліквідацыі пагрозы, якую яна прадстаўляе для Іраку, рэгіёна і ўсёй сусветнай супольнасці»[11].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Расійскі палітолаг Аляксандр Храмчыхін вельмі скептычна ацэньвае намаганні міжнароднай кааліцыі пры правядзенні аперацыі «Непахісная рашучасць»: Мэта аперацыі «Непахісная рашучасць» — не разграміць «халіфат», а выціснуць яго з Ірака ў Сірыю[21].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Более 200 польских военных будут сражаться с ИГ в Кувейте и Ираке // ТАСС, 19 июня 2016
  2. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 8 лютага 2019.
  3. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019. Праверана 8 лютага 2019.
  4. en:Iraqi Civil War (2014–2017)
  5. Anna news. Теракт в Манбидже: что известно на данный момент. 16 января 2019; [1]
  6. Airstrikes in Iraq and Syria. US Department of Defense (30 верасня 2016). Праверана 21 October 2016.
  7. Once promised paradise, ISIS fighters end up in mass graves. The Straits Times (15 кастрычніка 2017). Праверана 11 December 2017.
  8. 28 months of bombing by the international coalition kills more than 6900 persons in Syria, including 820 Syrian civilians. SOHR (23 студзеня 2017). Праверана 24 January 2017.
  9. Коалиция во главе с США убила в Ираке 1370 мирных жителей
  10. US-led Coalition in Iraq & Syria. Airwars. Праверана 19 October 2019.
  11. а б в г Операция США и их союзников "Непоколебимая решимость".
  12. Операция США «Непоколебимая решимость»: промежуточные итоги.
  13. Война против «Исламского государства» в цифрах // Русская служба BBC,16 февраля 2015
  14. Operation Inherent Resolve. Targeted operations against ISIL terrorists. — U.S. Department of Defense
  15. Впервые за три года США и Ирак договорились о выводе войск (руск.)(недаступная спасылка). zik.ua. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2018.
  16. США наносят удары по целям в Сирии с авианосца
  17. С авианосца США «Гарри Трумэн» нанесли удары по террористам в Сирии
  18. Иракский парламент проголосовал за вывод иностранных войск из страны (руск.). РИА Новости (5 студзеня 2020). Праверана 7 студзеня 2020.
  19. Трамп отказался выводить войска из Ирака, пока Багдад не заплатит за американскую военную базу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 10 студзеня 2020.
  20. Операция США и их союзников "Непоколебимая решимость" (2015) - 2000. Top secret - Pentagonus. Праверана 30 сакавіка 2016.
  21. Александр Храмчихин. Из последних сил(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 25 жніўня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]