Аперацыя «Стрымліванне»
| Аперацыя «Стрымліванне» | |||
|---|---|---|---|
| Паліцэйскі бранявік побач з палаючай машынай. | |||
| Дата | 28 кастрычніка 2025 | ||
| Месца | Рыа-дэ-Жанейра | ||
| Вынік | перамога сілавікоў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Агульныя страты | |||
|
|||
Аперацыя «Стрымліванне» (парт.: Operação Contenção) — буйнамаштабная аперацыя праваахоўных органаў, распачатая 28 кастрычніка 2025 года ўрадам бразільскага штата Рыа-дэ-Жанейра супраць злачыннай групоўкі «Чырвоная каманда». У аперацыі прынялі ўдзел каля 2500 паліцэйскіх у 26 населеных пунктах Паўночнай зоны Рыа-дэ-Жанейра, галоўным чынам у раёнах Пенья і Алеман.[1] Па даных паліцыі, было канфіскавана 93 вінтоўкі, забіты 121 чалавек і выраблена 113 арыштаў.[2] Аперацыя стала самай смяротнай у гісторыі Бразіліі, перавысіўшы колькасць ахвяр бунту зняволеных у турме Карандыру ў 1992 годзе (тады загінула 111 чалавек)[3].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных спецыялістаў аналітычнага цэнтра InSight Crime, «Чырвоная камандая» — найстарэйшая злачынная арганізацыя, якая дзейнічае ў цяперашні час у краіне. Яна была створана ў 1969 годзе васьмю вязнямі турмы Кандыду-Мендзіс. У наступныя дзесяцігоддзі групоўка пашырылася і набыла сваіх прадстаўнікоў у розных штатах Бразіліі.[4] Фавелы Алеман і Пенья сталі стратэгічнымі раёнамі для членаў банды.[5][6]
У 2024—2025 гадах банда значна актывізавалася ў раёне Рыа[7].
Паліцыя штата часта праводзіла буйнамаштабныя аперацыі супраць злачынных арганізацый — у асноўным у фавелах — напярэдадні буйных мерапрыемстваў у горадзе, такіх як летнія Алімпійскія Гульні 2016 года і саміты G20 у 2024 годзе і БРІКС у 2025 годзе. Напярэдадні аперацыі «Стрымліванне» рыхтаваліся мерапрыемствы, звязаныя з C40 Cities Climate Leadership Group (C40 і прэмія Earthshot Prize).[8]
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Пасля двух месяцаў падрыхтоўкі, раніцай 28 кастрычніка ў фавелы накіраваліся сілавікі з мэтай выканання каля 100 ордэраў на арышт (у ходзе аперацыі было выдадзена яшчэ 250 ордэраў). Паліцэйскія групы сутыкнуліся з моцным супрацівам з боку бандытаў, якія хутка ўзвялі загароды і барыкады, некаторыя з якіх былі падпаленыя. Злачынцы таксама выкарыстоўвалі беспілотнікі і бомбы.[9] У аперацыі былі задзейнічаныя два верталёты, 12 падрыўных машын са складу батальёна спецыяльных паліцэйскіх аперацый ваеннай паліцыі штата Рыа-дэ-Жанейра (BOPE), 32 браняваныя аўтамабілі нацыянальных сіл грамадскай бяспекі, некалькі машын хуткай дапамогі.[10]
Акрамя таго, Грамадзянская паліцыя штата мабілізавала ўсе свае спецыялізаваныя паліцэйскія падраздзяленні. Улады заключылі ў турму 113 чалавек, у тым ліку 33 злачынцы з іншых дзяржаў, і канфіскавалі прыкладна тону наркотыкаў і 93 вінтоўкі, уключаючы зброю з Венесуэлы, Аргенціны, Перу і самой Бразіліі.[11]
Паводле сілавікоў, загінуў 121 чалавек, аднак грамадскія актывісты паведамілі аб 132 загінулых, у тым ліку аб чатырох супрацоўніках паліцыі (двух агентах BOPE і двух грамадзянскіх паліцэйскіх), пры гэтым не паведамлялася аб колькасці параненых.[12]
На наступную раніцу мясцовыя жыхары выявілі па меншай меры 70 целаў у зарасніках кустоўя недалёка ад фавэлы Пенья, а таксама адсечаную галаву 19-гадовага хлопца.[13]
Сярод забітых сіламі бяспекі падчас аперацыі была мясцовая крымінальная фігура, вядомая пад псеўданімамі Пенелопа і «Муза злачыннасці». Па дадзеных паліцыі, яна з’яўлялася адным з галоўных байцоў «Чырвонай каманды» і была забітая стрэлам з вінтоўкі ў твар. Наркагандлярка карысталася даверам мясцовых босаў. Падчас сутыкнення на ёй было камуфляжнае адзенне і камізэлька з аддзяленнямі для магазінаў да вінтоўкі. Яе цела было знойдзена каля аднаго з галоўных уваходаў у фавелу. Па даных журналістаў, Пенелопа аказала супраціў паліцыянтам і адкрыла па іх стральбу, пасля чаго была смяротна параненая агнём у адказ.[14]
Эдгарду Алвесу дэ Андрадэ, вядомаму пад мянушкай «Дока», які з’яўляецца самым высокапастаўленым членам банды, удалося пазбегнуць затрымання. Па словах міністра грамадскай бяспекі Рыа-дэ-Жанейра Віктара Сантаса, верхавод выкарыстаў «салдат» наркагандляроў, каб стварыць жывы шчыт і збегчы з тэрыторыі правядзення аперацыі праз густы лес яшчэ да яе пачатку[15]. Аднак сілавікі атрымалася затрымаць Т’яга да Насімента Мендэса, аднаго з рэгіянальных лідараў групоўкі, і яго памочніка Нікаласа Фернандэса Саарэса.[16]
У адплату бандыты перакрылі некалькі дарог, уключаючы Авеніду Бразіл, жоўтую і чырвоную лініі метро, выкарыстоўваючы 71 скрадзены аўтобус, што вымусіла людзей вяртацца дадому пешшу. Была парушаная праца ўстаноў аховы здароўя, адукацыі і транспарту. Блакада таксама закранула суседнія муніцыпалітэты Сан-Гансалу і Нітэра[17]
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага на наступны дзень, 87,6 % жыхароў фавел Рыа-дэ-Жанейра падтрымалі аперацыю.[18]. Аднак праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі, такія як ААН, асудзілі гвалт з боку дзяржавы і запатрабавалі расследавання сітуацыі[19]
31 кастрычніка, праз тры дні пасля дзеянняў паліцыі, па вуліцах раёна Пенья прайшла дэманстрацыя з удзелам мясцовых жыхароў, актывістаў і палітыкаў. У той жа дзень аналагічныя акцыі пратэсту прайшлі ў іншых гарадах краіны.[20]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ При операции против преступных группировок в Бразилии погибли 20 человек (руск.). Ведомости (28 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Polícia atualiza para 121 o número de mortos em megaoperação no Rio(нявызн.). CNN Brasil (30 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ “Это была бойня”: жители рассказали о самом смертоносном полицейском рейде в трущобах (руск.). www.mk.ru (30 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Por que Complexo do Alemão é importante ao crime, segundo autor | VEJA Gente(нявызн.). VEJA. Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Padinger, Gonzalo Zegarra, Max Saltman, German. Largest ever police raid in Rio de Janeiro leaves at least 132 dead, public defender’s office says (англ.). CNN (28 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Quem foram os fundadores do Comando Vermelho, facção que protagoniza guerra por territórios no Rio(нявызн.). O Globo (16 ліпеня 2024). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Dos 99 mortos identificados no Rio, 78 tinham antecedentes criminais(нявызн.). Exame. Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Казнь на утесе: Операция полиции против "Красной команды" стала самой кровавой в истории Бразилии (руск.). Российская газета (29 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Бандиты применили боевые дроны против полиции в фавелах Рио-де-Жанейро (руск.). Российская газета (28 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Drones, helicópteros e dezenas de blindados terrestres: saiba o que foi usado na megaoperação do Rio(нявызн.). Estadão. Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Phillips, Tom (2025-10-28). Brazil: at least 64 reported killed in Rio's worst day of violence amid police favela raids. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-11-03.
- ↑ Informburo. Беспрецедентная спецоперация в Рио-де-Жанейро: число убитых наркоторговцев выросло до 117 (руск.). informburo.kz (30 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ France-Presse, Agence. Brazil police raid leaves at least 119 dead, triggering protests and claims of executions and a decapitation - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (30 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Операция в Рио-де-Жанейро против наркокартелей: задачи, последствия и реакции властей (руск.). Lenta.RU. Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Imagens mostram traficantes fortemente armados antes de megaoperação(нявызн.) (30 кастрычніка 2025). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2025. Праверана 6 лістапада 2025.
- ↑ В Рио-де-Жанейро вспыхнули бои полиции и наркомафии с дронами (руск.). РБК (28 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Gonçalo, O. São. Criminosos bloqueiam vias em São Gonçalo e Niterói em represália a megaoperação no Complexo do Alemão | O São Gonçalo(нявызн.). Portal O São Gonçalo (28 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Pesquisa: 8 em cada 10 moradores de favelas no Rio aprovam megaoperação(нявызн.). CNN Brasil (31 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ Organizações de defesa dos direitos humanos e outras instituições repudiam mortes em megaoperação no Rio e cobram apuração(нявызн.). O Globo (30 кастрычніка 2025). Праверана 3 лістапада 2025.
- ↑ В Рио-де-Жанейро прошли протесты после масштабной полицейской операции (руск.). Коммерсантъ (1 лістапада 2025). Праверана 3 лістапада 2025.