Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды ШурыкаM:
Операция «Ы» и другие приключения Шурика
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[1]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Кінастудыя «Масфільм»
Другое творчае аб'яднанне
Працягласць 90 хв.
Краіна СССР
Мова руская
Год 1965
IMDb ID 0059550
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апера́цыя «Ы» і і́ншыя прыго́ды Шу́рыка (руск.: Операция «Ы» и другие приключения Шурика) — савецкі камедыйны мастацкі фільм 1965 года рэжысёра Леаніда Гайдая. Складаецца з трох частак: «Напарнік», «Насланнё» і «Аперацыя „Ы“». Карціна была лідарам кінапракату ў СССР у 1965 годзе. Яе паглядзелі 69,6 мільёна гледачоў[4].

У 1965 годзе на фестывалі караткаметражных фільмаў у Кракаве навеле «Насланнё» быў прысуджаны галоўны прыз «Срэбны цмок Вавеля»[4].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Напарнік[правіць | правіць зыходнік]

Стары хуліган і п’яніца Федзя атрымлівае пятнаццаць сутак адміністрацыйнага арышту за бойку ў аўтобусе. Федзю адпраўляюць працаваць на будаўніцтва жылога дома. На той жа будоўлі падзарабляе студэнт Шурык — галоўны пацярпелы ў тым жа здарэнні. Прараб, які не ведае пра гэта, прызначае Федзю да яго напарнікам. Федзя пачынае помсціць Шурыку за сваю знявагу, але кволы студэнт дае яму нечакана цвёрды і рашучы адпор. Пачынаецца бойка з выкарыстаннем усяго, што трапляе пад руку, ад дошкі да бульдозера.

У фінале бітвы Шурык праводзіць з Федзяй «тлумачальную работу» — лупцуе яго віцінай, прамаўляючы фразу, якая зрабілася крылатай: «Трэба, Федзя… Трэба!». На наступны дзень Федзя гатовы адправіцца на любую іншую працу, але на яго прызначаны персанальны нарад на ўсё 15 содняў — ізноў да Шурыка. Ледзь убачыўшы Шурыка, Федзя губляе прытомнасць.

Насланнё[правіць | правіць зыходнік]

У політэхнічным інстытуце ідзе экзаменацыйная сесія. У апошнія гадзіны перад экзаменам Шурык ліхаманкава чытае канспект лекцый у руках незнаёмай студэнткі, «на аўтапілоце» ідучы за ёй усюды, нават ёй да хаты. Звярнуць увагу адзін на аднаго і наогул на штосьці вакол у маладых людзей няма часу.

Пасля экзамена Шурыка знаёмяць з Лідай — той самай студэнткай, і паміж імі тут жа ўзнікае сімпатыя. Апынуўшыся ў гасцях у Ліды, Шурык раптам разумее, што многае яму тут, у чужой кватэры, знаёма. Ліда і Шурык праводзяць навуковы эксперымент на прадмет выяўлення ў Шурыка парапсіхалагічных здольнасцей. Эксперымент заканчваецца далікатным пацалункам.

Аперацыя «Ы»[правіць | правіць зыходнік]

Загадчык гандлёвай базай, які часта крадзе, наймае трох жулікаў — Баязліўца, Байбуса і Відалага, каб тыя інсцэнавалі крадзеж з узломам і тым самым выратавалі яго ад рэвізіі. Старанна арганізаваная і адрэпетаваная аперацыя зрываецца праз неспадзяваную выпадковасць: у фатальную ноч на ахову сацыялістычнай уласнасці заступае не бабуля, а яе кватарант — Шурык.

У галоўных ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0059550/ Праверана 15 красавіка 2016.
  2. а б http://stopklatka.pl/film/operacja-y-czyli-przypadki-szurika Праверана 15 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0059550/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  4. а б Операция «Ы» и другие приключения Шурика (руск.). KinoExpert.ru. Праверана 31 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]